Ранча-Міраж (англ.: Rancho Mirage) — курортны горад у акрузе Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША. Насельніцтва — 17218 чалавек (перапіс 2010 года). Размешчаны ў даліне Каачэла за 15 км на паўднёвы ўсход ад Палм-Спрынгс. Горад вядомы сваімі пляцоўкамі для гольфа, а таксама як месца жыхарства шматлікіх знакамітасцей.
Ранча-Міражангл.: Rancho Mirage
![Сцяг](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Flag_of_Rancho_Mirage%2C_California.png/160px-Flag_of_Rancho_Mirage%2C_California.png) |
Сцяг |
|
|
У горадзе размяшчаецца маёнтак Санілендс, у якім у розны час адпачывалі такія зоркі як Фрэнк Сінатра, Боб Хоўп, Фрэд Астэр і Джынджэр Роджэрс. Таксама ў ім спыняліся прэзідэнты ЗША Рычард Ніксан, Рональд Рэйган і Джэральд Форд.
Зноскі