Распаўсюджванне COVID-19 у Іране

Падчас пандэміі каранавіруса ў 2019—20 гадах Іран паведаміў пра свае першыя пацверджаныя выпадкі інфікавання SARS-CoV-2 19 лютага 2020 года. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Ірана, па стане на 31 сакавіка 2020 года ў краіне было зарэгістравана 2898 выпадкаў смерці ад COVID-19 і 44 605 пацверджаных інфекцый. Па стане на 31 сакавіка Іран займае шостае месца па колькасці выпадкаў смерці ад COVID-19 пасля Італіі, Кітая, Іспаніі, ЗША і Францыі і сёмае месца па колькасці выпадкаў захворвання SARS-CoV-2 у свеце.

Шпіталізаваныя пацыенты ў шпіталі імя Імама Хамейні, Тэгеран, 1 сакавіка 2020.

Вірус, магчыма, быў прывезены ў краіну бізнэсмэнам з Кума, які пабыў у Кітаі. Іран стаў цэнтрам распаўсюджвання віруса на Блізкім Усходзе, прычым, па стане на 29 лютага, больш за дзесяць краін заяўляюць аб пранікненні віруса з Ірана на іх тэрыторыю. Дзеянні ўрада ўключаюць адмену грамадскіх мерапрыемстваў і пятнічных малітваў у мячэцях, закрыццё школ, універсітэтаў, гандлёвых цэнтраў і кірмашоў, а таксама ісламскіх святынь з забаронай святкавання фестываляў[1]. Былі абвешчаныя эканамічныя меры, каб дапамагчы сем’ям і бізнэсу. Урад адхіліў планы ізаляваць цэлыя гарады і раёны, і інтэнсіўны рух паміж гарадамі працягваўся да Наўруза, нягледзячы на ​​намер абмежаваць паездкі. Пазней ўрад абвясціў забарону на паездкі паміж гарадамі з-за павелічэння колькасці новых выпадкаў[2].

Паводле ацэнак некаторых неіранскіх урадавых крыніц, колькасць смерцяў ад COVID-19 нашмат вышэй афіцыйных значэнняў. Урад Ірана таксама абвінавачваецца ва ўтойванні, цэнзуры і безгаспадарчасці[3][4][5][6]. Тым не менш, Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе, што ў яе не было праблем з паведамленнем дадзенымі Ірана, хоць пазней прадстаўнік СААЗ паказаў, што толькі пятая частка выпадкаў можа быць выяўлена ў Іране, паколькі першапачаткова тэставанне абмяжоўвалася толькі цяжкімі выпадкамі.

У многіх міністраў і высокапастаўленых чыноўнікаў Ірана быў дыягнаставаны SARS-CoV-2, а таксама ў 23 членаў іранскага парламента (каля 8% усіх дэпутатаў)[7]. У 17 сакавіка 2020 году ад віруса памерла не менш за 12 дзейсных ці былых іранскіх палітыкаў і чыноўнікаў[8].

ЗноскіПравіць

  1. Coronavirus pandemic 'could kill millions' in Iran, Al Jazeera (17 сакавіка 2020).
  2. Coronavirus: Iran is facing a major challenge controlling the outbreak, BBC (24 сакавіка 2020).
  3. Brian Hook Says Iran 'Lied To Own People' Over Coronavirus. Radio Farda. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2020.
  4. US envoy says Iran 'lied to own people' over coronavirus. Times of India. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020.
  5. Iran's government and media lied about coronavirus outbreak. Jerusalem Post. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2020.
  6. How Iran Became a New Epicenter of the Coronavirus Outbreak. New Yorker. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.
  7. Henley, Jon. Coronavirus: Iran steps up efforts as 23 MPs said to be infected, The Guardian (3 сакавіка 2020).
  8. Iran's coronavirus updates cannot 'entirely' be trusted, expert says. cnbc. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020.