Распопы (руск.: Распопы) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхары (2007).

Вёска
Распопы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216782
Код АКАТП
Распопы на карце Расіі ±
Распопы (Расія)
Распопы
Распопы (Смаленская вобласць)
Распопы

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 34 км на поўнач ад Рудні, за 21 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Рутавеч. За 35 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Вядомыя асобы правіць

У вёсцы пахавана Ксенія Сямёнаўна Канстанцінава (1925—1943) — Герой Савецкага Саюза, старшына медыцынскай службы.

Зноскі