Ратонда Святога Георгія

Ратонда Святога Георгія (балг.: Свети Георги) — раннехрысціянская царква ў горадзе Сафія (Балгарыя). З'яўляецца самай старой царквой горада, была пабудавана ў IV стагоддзі на тэрыторыі антычнай Сердыкі ў цэнтры Канстанцінава квартала — рэзідэнцыі імператара Канстанціна Вялікага.

Славутасць
Ратонда Святога Георгія
StGeorgeRotundaSofia.JPG
Ратонда Святога Георгія
(від на алтарную частку)
42°42′ пн. ш. 23°20′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Bulgaria.svg Балгарыя
Горад Сафія
Канфесія Балгарская праваслаўная царква
Епархія Sofia Eparchy[d]
Тып будынка ратонда
Архітэктурны стыль раннехрысціянская архітэктура[d]
Дата заснавання IV стагоддзе
Дата пабудовы IV стагоддзе
Статус музей
Матэрыял цэгла
Лагатып Вікісховішча Ратонда Святога Георгія на Вікісховішчы

Царква пабудавана ў форме ратонды і першапачаткова выкарыстоўвалася як баптыстэрый. Будынак выканана з цэглы, мае вузкія высокія вокны і шэсць паўкруглых прыбудоў. Вышыня купала 13,7 м.

З канца X да сярэдзіны XII стагоддзя ў царкве захоўваліся мошчы Іаана Рыльскага. У XVI стагоддзі, пасля заваявання Балгарыі туркамі, царква была перабудавана ў мячэць і заставалася ёю да 1878 года. Пры рэстаўрацыі царквы ў XX стагоддзі ў ёй былі выяўлены тры пласты фрэсак, зафарбаваных у перыяд турэцкага валадарства, самыя раннія з якіх адносяцца да X стагоддзя. У наш час царква з'яўляецца музеем, але нягледзячы на гэта Балгарская праваслаўная царква праводзіць у ёй рэгулярныя набажэнствы.

ЛітаратураПравіць

  • Архитектурното наследство на България. София, издательство «Техника», 1988.

СпасылкіПравіць