Рашэн
«Рашэн» (укр.: Рошен, англ.: Roshen) — адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў ва Украіне і Усходняй Еўропе. Галоўны офіс кампаніі размешчаны ў Кіеве.
Рашэн | |
---|---|
Тып | Прыватная кампанія |
Заснаванне | 1996 |
Заснавальнікі | Пётр Парашэнка |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, Украіна |
Адрас | |
Ключавыя постаці | уладальнікі Пётр Парашэнка (95%) і Іван Літвін (5%); кіраўнік Вячаслаў Маскалеўскі |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | 200 відаў кандытарскіх вырабаў |
Чысты прыбытак | $1 мільярд (2010) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Karl Marx Confectionery Factory[d], Lipetsk confectionery factory[d], Roshen[d], Q12114500?, Q61116071? і Bonbonetti Choco[d] |
Сайт | roshen.com |
Рашэн вырабляе каля 200 відаў кандытарскіх вырабаў. Агульны аб'ём вытворчасці прадукцыі складае больш за 450000 тон у год. У склад карпарацыі ўваходзяць чатыры ўкраінскія фабрыкі (Кіеўская, дзве вытворчыя пляцоўкі ў Вінніцы, Марыупальская, Крэмэнчуцкая), дзве вытворчыя пляцоўкі Ліпецкай кандытарскай фабрыкі (Расія), Клайпедская кандытарская фабрыка (Літва), Bonbonetti Choco Kft (Будапешт, Венгрыя), а таксама малочна камбінат у Вінніцы і масла-малочны камбінат «Бершадьмолоко», які забяспечвае фабрыкі карпарацыі натуральнай высакаякаснай малочнай сыравінай.
Прадукцыя прадстаўлена больш чым у 28 краінах свету, уключаючы Украіну, Расію, Казахстан, Беларусь, краіны Каўказу, Сярэдняй Азіі, ЕС, ЗША, Малдову, Ізраіль, Літву.
Назва кампаніі была створана аж прозвішча яе заснавальніка - Пятра Парашэнкі (укр.: Петро Порошенко) шляхам выдалення першага і апошняга складоў.