Раян Марцін (нар. 17 верасня 1991, Спаніш-Таўн, Ямайка) — баскетбаліст, форвард.

Баскетбол
Раян Марцін
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасня 1991(1991-09-17) (32 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Вага 102 кг
Пазіцыя цяжкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Hackney White Heat[d]
2009—2010 Westminster Warriors[d]
2015—2016 Tennessee Tech Golden Eagles men's basketball[d]
2016—2017 Provence Basket[d]
2017 STB Le Havre[d]
2018 NPC Rieti[d]
2018—2019 Бакен Беарз Орхус
2019 Цмокі-Мінск
2022 London Lions[d]
2022—0000 Surrey Scorchers[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

Раян нарадзіўся на Ямайцы, але пачаў сваю баскетбольную кар’еру ў Англіі. Гулец выступаў за нацыянальныя каманды (U-18, U-20) гэтай краіны. У 2013 годзе перспектыўны малады гулец перабраўся ў ЗША, дзе спачатку выступаў за коледж «South Plains», а потым два сезоны правёў у тэхналагічным універсітэце Тэнэсі.

На гэтым амерыканскі этап кар’еры форварда скончыўся, і ў сезон 2016/17 ён вярнуўся ў Еўропу. Спачатку ў Італію («Banco di Sardegna Sassari»), потым і ў Францыю («FOS Provence Basket» і «STB Le Havre»). Наступны гульнявы год гулец правёў у славацкім «Prievidza», а потым перайшоў у стан дацкіх мядзведзяў «Bakken Bears», з якімі робіцца чэмпіёнам краіны.

У жніўні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»Раян Марцін зменіць «Bakken Bears» на «Цмокі-Мінск» Архівавана 17 ліпеня 2021..

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.