Роберт Оці (англ.: Robert Auty; 10 кастрычніка 1914(1914-10-10)[1][2][…], Ротэрхэм[d], Ёркшыр і Хамбер[2]18 жніўня 1978(1978-08-18)[1][2][…]) — англійскі філолаг, які спецыялізаваўся на славянскіх моваў, і папулярызатар беларусістыкі ў англамоўным свеце. Член Брытанскай акадэміі.

Роберт Оці
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1914(1914-10-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1978(1978-08-18)[1][2][…] (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, філолаг, hungarologist, славіст
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Навуковая ступень Doctor of Letters[d]
Альма-матар
Узнагароды

Ранняе жыццё і адукацыя

правіць

Роберт Оці нарадзіўся 10 кастрычніка 1914 г.[4] у Ротэрэме[5] ў сям’і школьнага настаўніка[6]. Скончыў гімназію Ротэрэма, затым вывучаў сучасныя і сярэдневяковыя мовы ва ўніверсітэце Кембрыджа. Скончыў дактарантуру ў Мюнстэрскім універсітэце, падчас якой засяродзіўся на нямецкай мове[5].

Кар’ера

правіць

У 1937 г. Оці быў прызначаны асістэнтам выкладчыка ў Кембрыджскім універсітэце. У 1939—1943 гадах працаваў ва ўрадзе Чэхаславакіі ў выгнанні, а астатнюю частку Другой сусветнай вайны правёў у Міністэрстве замежных спраў[5]. Яго праца падчас вайны выклікала ў яго цікавасць да славяназнаўства[6]. У 1945 г. ён вярнуўся ў Кембрыджскі ўніверсітэт, а ў 1962 г. перайшоў у Лонданскі ўніверсітэт, каб атрымаць прафесарскую ступень параўнальнай філалогіі славянскіх моў. У 1965 г. Оці заняў пасаду прафесара параўнальнай славянскай філалогіі ў Оксфардскім універсітэце[5]. Аўтар больш як двух дзясяткаў артыкулаў і Дапаможніка па стараславянскай мове[4].

Папулярызатар беларусістыкі

правіць

Оці быў актыўным папулярызатарам беларусістыкі ў Вялікабрытаніі і англамоўным свеце, які таксама натхніў іншых, больш маладых брытанскіх навукоўцаў, такіх як Арнольд Мак-Мілін, займацца гэтай сферай. «Оці заахвоціў мяне займацца беларускай літаратурай», — казаў Мак-Мілін[7].

У 1965 г. Оці стаў адным з заснавальнікаў англамоўнага часопіса беларусістыкі Journal of Belarusian Studies, і напісаў уступ да першага нумара часопіса, у якім адзначыў:

  Беларусы — адна з трох нацый, якія складаюць усходнеславянскі этнас. Нягледзячы на тое, што яны ніколі не атрымлівалі, нават ад спецыялістаў, той самай ступені ўвагі, якая была нададзена рускаму і ўкраінскаму народам, беларуская мова і культура ўяўляюць вялікі інтарэс і цалкам заслугоўваюць таго, каб пра іх даведалася больш шырокая грамадскасць. У эпоху ўсё большай аднастайнасці, асабліва ў сферы матэрыяльнай цывілізацыі, асобныя нацыянальныя культуры адыгрываюць важную ролю як экспаненты бясконцай разнастайнасці чалавечага духу, і часопіс варта вітаць як крыніцу інфармацыі для чытачоў-неспецыялістаў пра адзін малавядомы ўсходнееўрапейскі народ і яго ўклад у цывілізацыю.

Беларуская мова сёння заяўляецца адной з дванаццаці славянскіх моў, якія дасягнулі стабілізаваных і агульнапрынятых пісьмовых формаў і выкарыстоўваюцца ў літаратурных і адміністрацыйных мэтах, а таксама ў штодзённым ужытку. Блізкая да рускай і ўкраінскай моў, тым не менш, выразна ад іх адрозніваецца. Нягледзячы на тое, што беларуская літаратурная мова склалася ў цяперашнім выглядзе на працягу мінулага стагоддзя, яна можа азірнуцца на доўгую гісторыю, адзначаную мноствам складаных перыпетый. Нават у некаторых тэкстах ХІII стагоддзя, якія захаваліся на ўсходнеславянскай тэрыторыі, навукоўцы могуць выявіць некаторыя асаблівасці, якія паказваюць на беларускую мову, якую мы ведаем.

У ХV-ХVІ стагоддзях мова канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага хоць і была зліццём розных моўных элементаў, тым не менш выяўляла шмат беларускіх рысаў. Такім чынам, калі ў пачатку XIX стагоддзя беларусы пачалі ўсведамляць уласную нацыянальнасць, як і многія іншыя народы Усходняй Еўропы, яны маглі азірнуцца на пэўную нацыянальную моўную традыцыю, а мова з’яўляецца асновай нацыянальнай культуры.

Старонкі гэтага нумара Часопіса сведчаць пра разнастайнасць і жывасць беларускіх культурных дасягненняў. Яго з цікавасцю прачытаюць усе, хто больш чым павярхоўна цікавіцца Усходняй Еўропай.»[8][9]

 
 
Мемарыяльная дошка аб адкрыцці Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане ў 1971

У 1971 г. Оці ўрачыста адкрыў Беларускую бібліятэку і музей Францішка Скарыны, адну з найбуйнейшых беларускіх бібліятэк за межамі Беларусі, — мерапрыемства, адзначанай памятнай дошкай з імем Оці ля ўваходу ў бібліятэку[10].

Смерць

правіць

Оці памёр 17 жніўня 1978 г. Англійска-беларускае таварыства пісала, што яно «шмат у чым абавязана» Оці і «смерць такога выбітнага прыхільніка з’явілася вельмі сумнай стратай»[11].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. а б в г д е Folejewski Z. Robert Auty, 1914-1978Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies, 1978. — ISSN 0037-6779; 2325-7784 Праверана 27 кастрычніка 2020.
  3. Evidence zájmových osob StB
  4. а б Джэральд Стоўн, «Оці, Роберт (1914—1978)», Оксфардскі слоўнік нацыянальнай біяграфіі Gerald Stone, «Auty, Robert (1914—1978)», The Oxford Dictionary of National Biography (online ed., Oxford University Press, 2004). Retrieved 27 April 2021
  5. а б в г Леанард Форстэр, «Роберт Оці, 1916—1978», Leonard Forster, «Robert Auty, 1916—1978», Proceedings of the British Academy, vol. 67 (1982), p. 339
  6. а б «Прафесар Роберт Оці», Prof. Robert Auty", The Times (London), 19 August 1978, p. 14
  7. Arnold Mcmillin: «When Belarusians came, they started with the library»[Арнольд Мак-Мілін: «Калі беларусы прыйшлі, пачалі з бібліятэкі»], 16 чэрвеня 2016, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны
  8. Paula Borowska «The Journal of Belarusian Studies: Between Belarus and the West» (Паўла Бароўская «Часопіс Беларусістыкі: паміж Беларуссю і Захадам»), 20 чэрвеня 2013
  9. Robert Auty «Introduction» [Роберта Оці «Уступ»]
  10. Guide to the library. How the library was established[Гід па бібліятэцы. Як была створана бібліятэка]
  11. Гадавая справаздача за 1977-78 Старшыні Англійска-Беларускага Таварыства