Роберт Рэкард
Роберт Рэкард (англ.: Robert Recorde, каля 1510—1558) — уэльскі ўрач і матэматык. Вядомы, у прыватнасці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасці.
Роберт Рэкард | |
---|---|
Robert Recorde | |
| |
Дата нараджэння | каля 1510[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1558[3][1][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, урач, філосаф |
Навуковая сфера | фізіка, матэматыка, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся каля 1510 г. у рэспектабельнай уэльскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучанне ў Оксфардскі ўніверсітэт, які скончыў у 1531 г.. Заняўшыся медыцынскай дзейнасцю, у 1545 годзе адправіўся на навучанне ў Кембрыдж. Пасля заканчэння вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.
Праз некаторы час пераехаў у Лондан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манетнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым урачом Эдуарда VI і Марыі I.
Быў абгавораны сваім палітычным апанентам, асуджаны, арыштаваны за даўгі і пасаджаны ў турму «Кінгз бенч» у акрузе Саўтворк, дзе памёр у 1558 годзе.
- The Grounde of Artes, teachings the Worke and Practise, of Arithmeticke, both in whole numbers and fractions (каля 1540) — першая выдадзеная ў Англіі кніга па алгебры.
- The Pathway to Knowledge, containing the First Principles of Geometry … bothe for the use of Instrumentes Geometricall and Astronomicall, and also for Projection of Plattes (Лондан, 1551)
- The Castle of Knowledge, containing the Explication of the Sphere both Celestiall and Materiall, etc. (Лондан, 1556)
- The Whetstone of Witte, whiche is the seconde parte of Arithmeteke: containing the extraction of rootes; the cossike practise, with the rule of equation; and the workes of Surde Nombers (Лондан, 1557). Менавіта ў гэтай кнізе быў прапанаваны знак роўнасці
- The Urinal of Physic (1548) — кніга па медыцыне, шматкроць перавыдавалася.
Меней вядомыя працы:
- Cosmographiae isagoge
- De Arte faciendi Horologium
- De Usu Globorum et de Statu temporum
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Robert Recorde // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ Dictionary of Welsh Biography, Y Bywgraffiadur Cymreig — 1997. — 319 p. — ISBN 978-0-900439-86-5
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/blogs/wales/authors/BBC_Wales_History/page/8
- ↑ Jourdain, Philip E. B. 1913, «The Nature Of Mathematics»
Літаратура
правіць- Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С. 550.
Спасылкі
правіць- Роберт Рэкард Архівавана 2 чэрвеня 2006. і іншыя матэматыкі Уэльса (англ.)
- 100 герояў Уэльса — Роберт Рэкард Архівавана 18 красавіка 2004. (англ.)
- Гісторыя выкарыстання тэрмінаў і сімвалаў у матэматыку Калекцыя цытат Рэкарда. (англ.)
- Роберт Рэкард Архівавана 27 верасня 2007. у матэматычным і філасофскім слоўніку Чарльза Хаттона. (англ.)
- Жыццё і працы Роберта Рэкарду (англ.)
- Robert Recorde invents the equals sign (англ.)
- Гісторыя ўзнікнення знака роўнасці (ням.)