Роберт (граф дэ Мартэн)
Роберт, граф дэ Мартэн (англ.: Robert, Count of Mortain; каля 1031 — 8 снежня 1095) — адзін з паплечнікаў і брат Вільгельма Заваёўніка ад адной маці, актыўны ўдзельнік нармандскага заваявання Англіі і 1-ы граф Корнуал (з 1066 г.).
Роберт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1031[1] |
||||||
Смерць |
8 снежня 1090[2][3][…] ці 8 снежня 1095 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Herluin de Conteville[d] | ||||||
Маці | Герлева[d] | ||||||
Жонка | Мацільда дэ Мантгомеры[d][4] і Almodis (?)[d][4] | ||||||
Дзеці | William, Count of Mortain[d], Denise de Mortain[d], Эма дэ Мартэн[d] і Agnes de Mortain[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРоберт быў малодшым сынам Херлевы, першай, неафіцыйнай жонкі Роберта II, герцага Нармандыі, і Херлуіна дэ Кантэвіля, аднаго з ніжненармандскіх рыцараў. Такім чынам, Роберт даводзіўся Вільгельму Заваёўніку братам ад адной маці і поўнародным братам Адо, біскупу Баё. У 1055 годзе Вільгельм перадаў Роберту графства Мартэн, размешчанае на поўдзень ад Катантэна, якое гістарычна з’яўлялася апанажам для малодшых сваякоў герцагаў Нармандыі.
У 1066 годзе Роберт удзельнічаў у знакамітым савеце нармандскіх баронаў у Лільбане, на якім герцаг Вільгельм атрымаў ухваленне сваго плану арганізаваць уварванне ў Англію з мэтай набыцця англійскай кароны. Для гэтай экспедыцыі Роберт падаў 120 суднаў і стаў адным з лідараў нармандскай арміі. Ён прымаў актыўны ўдзел у бітве пры Гастынгсе і наступным заваяванні краіны нармандцамі. Неўзабаве пасля сваёй каранацыі англійскім каралём Вільгельм I падаў свайму малодшаму брату тытул графа Корнуала і вялікія зямельныя ўладанні ў паўднёва-заходняй і сярэдняй Англіі. У Корнуале Рабер заснаваў замак Лонсестан, які стаў яго рэзідэнцыяй. Паводле ацэнак, зробленых на аснове звестак «Кнігі Страшнага суда», Роберт атрымаў 793 маёнткі, з якіх большасць знаходзілася ў Корнуале, але таксама ў Іаркшыры, Нартгемптаншыры, Дэваншыры, Дорсеце, Сусексе і яшчэ парадку дзесяці графствах. Акрамя таго граф атрымаў горад-порт Певенсі на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Англіі. Падчас кампаніі 1069—1070 гадоў («Спусташэнне Севера») Роберт узначальваў дапаможныя часткі нармандскай арміі, якія блакіравалі у раёне вусця Хамбера дацкаму флоту подступы да асноўнага тэатра баявых дзеянняў у Іаркшыры.
Роберт захаваў сімпатыю караля Вільгельма I да самай яго смерці. Незадоўга да скону караля, ён пераканаў яго прабачыць іх брата Адо, біскупа Баё, які больш за чатыры гады знаходзіўся ў турме. Пасля смерці Вільгельма Заваёўніка Роберт разам з Адо ўзначалілі паўстанне англійскіх магнатаў у 1088 годзе супраць Вільгельма II Руфуса з мэтай узвядзення на прастол нармандскага герцага Роберта Куртгёза. Падчас паўстання, з красавіка па чэрвень 1088 года, граф дэ Мартэн абараняў крэпасць Певенсі ад войскаў караля, аднак быў вымушаны падпарадкавацца і прынесці клятву вернасці Вільгельму II.
Роберт быў жанаты з Мацільдай, дачкой Роджэра дэ Мантгомеры, 1-га графа Шрусберы. Яны мелі некалькіх дзяцей, сярод якіх старэйшым быў Вільгельм, які стаў спадчыннікам свайго бацькі ў нармандскіх і англійскіх ленах у 1095 годзе, а таксама Эма, якая стала жонкай Гіёма IV, графа Тулузы. Роберт дэ Мартэн сканаў 8 снежня 1095 года і быў пахаваны ў манастыры Святога Грэстана ў Нармандыі.
Зноскі
- ↑ Robert de Mortagne, Earl of Cornwall // https://www.geni.com/profile/index/6000000009967802867
- ↑ Robert, Count of Mortain // https://pantheon.world/profile/person/Robert,_Count_of_Mortain Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Robert de Burgo, Count of Mortain // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- The Complete Peerage
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. — Oxford, 1971
Спасылкі
правіць- Графы дэ Мартэн Архівавана 8 мая 2008.
- Роберт, граф дэ Мартэн Архівавана 16 кастрычніка 2006.
Папярэднік Новая адукацыя |
граф Корнуал 1072 — 1095 |
Пераемнік Вільгельм |
Папярэднік Вільгельм Варлен |
граф дэ Мартэн 1049 — 1095 |