Родры ап Хівел
Родры ап Хівел (памёр у 953) — кароль Дэхейбарта ў 950—953 гадах.
Родры ап Хівел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Rhodri ap Hywel | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хівел ап Кадэл | ||||||
Пераемнік | Оўайн ап Хівел | ||||||
Смерць | 953 | ||||||
Бацька | Хівел ап Кадэл | ||||||
Маці | Элен з Дыведа[d][1] |
Біяграфія
правіцьПасля смерці Хівела ап Кадэла ў 950 годзе Дэхейбарт быў падзелены паміж Родры ап Хівелам і двума яго братамі, Эдвінам ап Хівелам і Оўайнам ап Хівелам.
У 952 годзе каралі Гвінеда Іяга ап Ідвал і Хівел ап Іеяў уварваліся ў Дэхейбарт. Сыны Хівела, Эдвін і Оўайн, адказалі ўварваннем у 954 годзе, але ім прыйшлося адступіць.
Родры ап Хівел памёр яшчэ да гэтага паходу, у 953 годзе.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage