Кобрынскія
княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Кобрынскіх)
Кобрынскія — княжацкі род герба «Пагоня». Паходзілі ад вялікага князя літоўскага Альгерда, які ў дагаворы 1366 года пазначаны як уладар г. Кобрын. Мабыць, непасрэдна ад Альгерда горад з навакольнымі землямі перайшоў да яго сына Фёдара Ратненскага (упамінаецца ў дакументах 1387—1394 гадоў, валодаў у асноўным землямі на Чырвонай Русі), які меў сыноў Гурку, Сангушку (родапачынальнік князёў Сангушкаў) і Рамана — родапачынальніка князёў Кобрынскіх.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/Raman_Kobrynski%2C_Pahonia._%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD_%D0%9A%D0%BE%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281387%2C_1930%29.jpg/220px-Raman_Kobrynski%2C_Pahonia._%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD_%D0%9A%D0%BE%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281387%2C_1930%29.jpg)
Літаратура
правіць- Паднякоў В. Кобрынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 118—119. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 162—168.