Рокстэн (шведск.: Rökstenen, літаральна «Камень з вёскі Рок») — найбуйнейшы і найстарэйшы рунічны камень на тэрыторыі Швецыі, які знаходзіцца ў вёсцы Рок на ўсходзе краіны. Гэта найстражытнейшы захаваны літаратурны помнік Швецыі, а таксама найдаўжэйшы надпіс рунамі ў Свеце (760 сімвалаў). Сам камень з’яўляецца блокам светла-шэрага граніту; яго вышыня — 382 см (у т. л. 125 см — пад зямлёю), шырыня — 138 см, таўшчыня — ад 19 да 43 см. Камень з надпісам датуецца першай паловай IX стагоддзя. Тэкст высечаны з усіх чатырох бакоў камяню; згодна першых радкоў, ён зроблены вікінгам Варынам у гонар яго загінулага сына Вемуда. У тэксце ўзгадваецца некі Т'ёдрык — верагодна, маецца на ўвазе кароль Остготаў Тэадорых.

Рунічны камень з вёскі Рок (Швецыя).

СпасылкіПравіць