Рослыя
Ро́слыя[1] (трансліт.: Roslyja, руск.: Рослые) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 27 км на поўнач ад Гарадка, 5 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 63 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні працякае ручай (прыток ракі Дубаўка). Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску.
Вёска
Рослыя
|
Гісторыя
правіцьУ 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе староства Езярышча. У 1802 годзе ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1839 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча, 16 рэвізскіх душ. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Старынскай воласці, валасное праўленне ў вёсцы Рослыя. У 1866 годзе воласць налічвала 84 паселішчы, 587 двароў, 3756 жыхароў. У 1905 годзе цэнтр Старынскай воласці, адносілася да Мехаўскага праваслаўнага прыхода, была 61 дзесяціна зямлі. У воласці былі 92 паселішчы, 6191 жыхар, 8791 дзесяціна зямлі. 27 сакавіка 1918 пры набліжэнні германскіх войск да Полацка ў воласці была арганізавана баявая дружына на чале са старшынёй валаснога праўлення Георгіем Івановым. У 1919 годзе ў воласці 6723 жыхары. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Гарадоцкім раёне, з 20 жніўня 1924 года Мехаўскім сельсавеце Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 9 чалавек У 1944-50 гадах — цэнтр калгаса імя Сталіна. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскі сельсавеце, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне, цэнтр калгаса імя Тэльмана да 1971 года. У 1997 годзе ў калгасе Карла Маркса. У 2012 годзе ў складзе КУСП Дзімітрава.
Насельніцтва
правіць- 3 двары, 36 рэвізскіх душ (1785)
- 3 двары, 20 жыхароў (1905)
- 8 двароў, 50 жыхароў (1920)
- 7 двароў, 44 жыхары (1926)
- 71 жыхар (1959)
- 80 жыхароў (1970)
- 17 гаспадарак, 34 жыхары (1997)
- 13 гаспадарак, 22 жыхары (2002)
- 6 гаспадарак, 7 жыхароў (2018)
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх