Руапукэ (востраў)

Руапукэ (англ.: Ruapuke) — востраў каля паўднёвага ўзбярэжжа Новай Зеландыі. Плошча — 16 км². Сталага насельніцтва няма.

Руапукэ
англ. Ruapuke
Характарыстыкі
Плошча16 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
46°45′52,90″ пд. ш. 168°31′25,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РэгіёнСаўтленд
Руапукэ (востраў) (Новая Зеландыя)
Руапукэ
Руапукэ
Map

Геаграфія правіць

Востраў Руапукэ месціцца за 27 км на паўночны ўсход ад вострава Сцьюарт. Ад Паўднёвага вострава аддзелены пралівам Фова. Суша складаецца з крышталічных метамарфічных і магматычных парод. Найвышэйшы пункт дасягае ўсяго 41 м. Нізіны вострава забалочаны. Вылучаецца некалькі лагун з прэснай або саланаватай вадой.

Прырода правіць

Большая частка паверхні Руапукэ ўяўляе сабой пашы і прасторы, зарослыя хмызняком. У цэнтральнай частцы захаваліся невялікія па плошчы лясы. Жывёльны свет прадстаўлены шматлікімі птушкамі. Руапукэ — другое месца на тэрыторыі Новай Зеландыі, дзе была зафіксавана прысутнасць мышэй.

Гісторыя правіць

Востраў Руапукэ быў адкрыты ў 1770 г. Джэймсам Кукам. У 1824 г. каля яго пацярпеў крушэнне брыг «Элізабет Генрыета», адкуль на Руапукэ перабраліся мышы. У той час ён быў населены маары ў колькасці каля 200 чалавек на чале з правадыром Тухаваікі, які адзін з першых усталяваў зносіны з брытанскімі кітабоямі. На мове маары назва значыць «два ўзвышшы».

Пасля перасялення тубыльцаў на Паўднёвы востраў яго пашы выкарыстоўваліся для трымання авечак. У нашы дні востраў належыць нашчадкам Тухаваікі, гаспадарчая дзейнасць не вядзецца.

Спасылкі правіць