Рубежнае (Клімаўскі раён)

Рубежнае[1] (руск.: Рубежное) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Сытнабудзенскага сельскага паселішча.

Сяло
Рубежнае
руск.: Рубежное
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243064
Код АКАТП
Рубежнае на карце Расіі ±
Рубежнае (Клімаўскі раён) (Расія)
Рубежнае (Клімаўскі раён)
Рубежнае (Клімаўскі раён) (Бранская вобласць)
Рубежнае (Клімаўскі раён)

Гісторыя правіць

Першае летапіснае згадванне датуецца 1716 годам, пад назвай Парубежная Слабада.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі