Рудавец (Брэсцкі раён)
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Руда́вец[1] (трансліт.: Rudaviec, руск.: Рудавец) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 28 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Вёска
Рудавец
|
Гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1767 годзе ўласнасць пана Юзафа (Іосіфа) Дулебы.
У XIX стагоддзі вёска ў Воўчынскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе 106 жыхароў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нацысты знішчылі 13 двароў, загубілі 2 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Насельніцтва
правіць- 28 гаспадарак, 53 жыхары (2005)
- 28 двароў, 169 жыхароў (1921)
- 65 двароў, 320 жыхароў (1940)
- 163 жыхары (1959)
- 146 жыхароў (1970)
- 33 гаспадаркі, 75 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх