Рудакоў Роў — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Аршанскім раёне Беларусі, размешчаны на тэрыторыі Зубаўскага сельсавета ў кварталах № 10, 12 Копыскага лясніцтва Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас» за 0,6 км на захад ад вёскі Смётанка.

Плошча помніка складае 80 га.

У тыповай эразійнай даліне на яе днішчы ўскрываецца ўнікальнае Александрыйскае агаленне. У сваёй верхняй частцы даліна разгаліноўваецца, у сярэдняй і ніжняй яна мае лінейную форму і адносную глыбіню да 20-30 м. Днішча даліны плоскае. Схілы даліны спусцістыя, і толькі ў месцах прамываў р. Лапта — абрывістыя.

Рудакоў роў утварыўся 14 тыс. гадоў таму назад падчас паазерскага ледавіковага перыяду ў выніку размыву адкладаў.

Літаратура правіць

  • «Рудаков ров» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 12.
  • Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. — Минск : БЕЛСЭНС, 2008. — С. 107.
  • Вінакураў В. Ф. Рудакоў роў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).