Рудзенск — Сяргеевічы (вузкакалейная чыгунка)

Рудзенск — Сяргеевічы (вузкакалейная чыгунка) — адна з найбольш працяглых у Рэспубліцы Беларусь вузкакалейных чыгунак (ВКЧ або вузкакалейка ці малая чыгунка), якая пабудаваная і эксплуатуецца філіялам Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «МІНГАЗ». Вядомая як вузкакалейка Сяргеевіцкага торфапрадпрыемства. Неафіцына завецца Рудзенскай ВКЧ. Знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, злучае гарадскія пасёлкі Рудзенск і Праўдзінскі з торфараспрацоўкамі. Шырыня каляіны — 750 мм. Эксплуатацыйная даўжыня — каля 40 км.

Вузкакалейная чыгунка на торфанарыхтоўках у Рудзенску, Беларусь
Вагон вузкакалейнай чыгункі на торфанарыхтоўках у Рудзенску, Беларусь
Маршрут на карце 2023 года

Гісторыя правіць

Чыгунка пабудаваная да 1929 года. У перыяд найбольшага пашырэння мела даўжыню да 90 км і злучалася з ВКЧ Слуцкага торфапрадпрыемства. Злучэнне вузкакалеек было ліквідаванае ў 1970-я гады.

Да 1944 года мелася галіна, накіраваная на поўдзень у раён вёсак Кабылічы (сучасн. Пцічанская) і Вецярэвічы Пухавіцкага раёна. Галіны, якія накіроўваліся да выпрацаваных распрацовак торфу, паступова ліквідуюцца. Разам з тым да новых пакладаў ужо ў 2000-я гады будаваліся новыя лініі.

Сучасны стан правіць

Торфапрадпрыемства, якое абслугоўваецца вузкалейкай знаходзіцца ў Праўдзінскім, дзе функцыянуе станцыя «Цэнтральная» і дэпо[1].

Адна лінія злучае цэнтр вузкакалейнай сеткі са станцыяй «Перагрузачная» ў Рудзенску, дзе адбываецца перавалка прадукцыі на чыгунку шырокай каляіны на лініі Мінск — Асіповічы на станцыі «Рудзенск». Аднак у цяперашні час вываз прадукцыі пераважна ажыццяўляцца аўтатранспартам.

Дзве іншыя галіны малой чыгункі накіроўваюцца да станцыі «Акунінава» каля вёскі Прыстань, а таксама да станцый «Галышоўка», «Валасач» і «Калодзіна». Значная частка сеткі, у тым ліку лінія са станцыі «Валасач» на балота Грэшчына, не выкарыстоўваецца.

На малой чыгунцы эксплуатуюцца цеплавозы ТУ6А и ТУ8.

Зноскі правіць