Рудзенск — Сяргеевічы (вузкакалейная чыгунка)
Рудзенск — Сяргеевічы (вузкакалейная чыгунка) — адна з найбольш працяглых у Рэспубліцы Беларусь вузкакалейных чыгунак (ВКЧ або вузкакалейка ці малая чыгунка), якая пабудаваная і эксплуатуецца філіялам Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «МІНГАЗ». Вядомая як вузкакалейка Сяргеевіцкага торфапрадпрыемства. Неафіцына завецца Рудзенскай ВКЧ. Знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, злучае гарадскія пасёлкі Рудзенск і Праўдзінскі з торфараспрацоўкамі. Шырыня каляіны — 750 мм. Эксплуатацыйная даўжыня — каля 40 км.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Belarus-Peat_Mining_near_Rudzensk-Narrow_Gauge_Railroad-2_%28cropped%29.jpg/220px-Belarus-Peat_Mining_near_Rudzensk-Narrow_Gauge_Railroad-2_%28cropped%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Belarus-Peat_Mining_near_Rudzensk-Narrow_Gauge_Railroad-Carriage-3_%28cropped%29.jpg/220px-Belarus-Peat_Mining_near_Rudzensk-Narrow_Gauge_Railroad-Carriage-3_%28cropped%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Peat_Railway_Rudziensk%E2%80%93Siarhiejevi%C4%8Dy_%28%D0%B2%D1%83%D0%B7%D0%BA%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%87%D1%8B%D0%B3%D1%83%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%A0%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%E2%80%93_%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%29.jpg/220px-Peat_Railway_Rudziensk%E2%80%93Siarhiejevi%C4%8Dy_%28%D0%B2%D1%83%D0%B7%D0%BA%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%87%D1%8B%D0%B3%D1%83%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%A0%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA_%E2%80%93_%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%29.jpg)
Гісторыя
правіцьЧыгунка пабудаваная да 1929 года. У перыяд найбольшага пашырэння мела даўжыню да 90 км і злучалася з ВКЧ Слуцкага торфапрадпрыемства. Злучэнне вузкакалеек было ліквідаванае ў 1970-я гады.
Да 1944 года мелася галіна, накіраваная на поўдзень у раён вёсак Кабылічы (сучасн. Пцічанская) і Вецярэвічы Пухавіцкага раёна. Галіны, якія накіроўваліся да выпрацаваных распрацовак торфу, паступова ліквідуюцца. Разам з тым да новых пакладаў ужо ў 2000-я гады будаваліся новыя лініі.
Сучасны стан
правіцьТорфапрадпрыемства, якое абслугоўваецца вузкалейкай знаходзіцца ў Праўдзінскім, дзе функцыянуе станцыя «Цэнтральная» і дэпо[1].
Адна лінія злучае цэнтр вузкакалейнай сеткі са станцыяй «Перагрузачная» ў Рудзенску, дзе адбываецца перавалка прадукцыі на чыгунку шырокай каляіны на лініі Мінск — Асіповічы на станцыі «Рудзенск». Аднак у цяперашні час вываз прадукцыі пераважна ажыццяўляцца аўтатранспартам.
Дзве іншыя галіны малой чыгункі накіроўваюцца да станцыі «Акунінава» каля вёскі Прыстань, а таксама да станцый «Галышоўка», «Валасач» і «Калодзіна». Значная частка сеткі, у тым ліку лінія са станцыі «Валасач» на балота Грэшчына, не выкарыстоўваецца.
На малой чыгунцы эксплуатуюцца цеплавозы ТУ6А и ТУ8.
Зноскі
правіць- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022. Праверана 12 мая 2022.