Рудкы (укр.: Рудки́) — горад раённага значэння ў Самбарскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы даліны р. Вішні, прытоку Сана, за 25 км ад раённага цэнтра г.Самбара. У межах горада знаходзіцца чыгуначная станцыя на лініі Львоў — Самбар. Праз горад праходзіць аўтадарога Львоў-Самбар-Ужгарад-Чоп.

Горад
Рудкы
укр.: Ру́дки
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Плошча
  • 3,8 км²
Вышыня цэнтра
268 ± 1 м
Насельніцтва
  • 5 278 чал. (1 студзеня 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
81440
КААТУУ
4624210400
Афіцыйны сайт
Рудкы на карце Украіны ±
Рудкы (Украіна)
Рудкы
Рудкы (Львоўская вобласць)
Рудкы

Гісторыя правіць

Курганнае пахаванне, якое належала да культуры шнуравой керамікі бронзавага веку, сведчыць аб існаванні тут паселішча яшчэ ў III тысячагоддзі да н.э. Сучаснае паселішча вядома з XIV ст. як хутар каля вёскі Бянькова Вішня (цяпер Гарадоцкі раён).

Выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху са Львова да Самбара і ўрадлівасць глебы спрыялі росту мястэчка. З 11 студзеня 1645 г. Рудкі ўзгадваюцца ўжо як горад.

У першай палове XVIII ст. Рудкі атрымалі Магдэбургскае права, што канчаткова ўзаконіла іх статус як горада.

Па аўстрыйскім адміністрацыйным падзеле 1782 г. Рудкі ўвайшлі ў склад Самбарскай акругі (цыркулу), а згодна класіфікацыі населеных пунктаў 1784-1785 гг. былі названыя мястэчкам. Па адміністрацыйным дзяленні Галічыны, уведзеным аўстрыйскімі ўладамі 28 лютага 1867 г. (увядзенне замест цыркулёў-акругаў меншых адзінак - паветаў), Рудкі сталі цэнтрам Рудкіўскага павета.

У другой палове XIX ст. колькасць насельніцтва мястэчка прыкметна ўзрасла. У 1880 г. з 2582 жыхароў горада 1352 былі габрэямі, а 945 - палякамі.

У 1938 г. у горадзе было каля 3500 жыхароў. Дзейнічалі рымска-каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква і сінагога.

У 1940-1941 гг. і 1944-1962 гг. горад быў цэнтрам Рудкіўскага раёна. У 1963-1964 гг. Рудкі ўваходзілі ў склад Гарадоцкага раёна Львоўскай вобласці, затым былі далучаныя да Самбарскага.

Помнікі даўніны правіць

  • Рудкіўскі дэндрапарк;
  • Царква Раства Багародзіцы;
  • Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, цяпер санктуарый Рудкіўскай Божай Маці;
  • Рудкіўска ратуша;
  • Царква Найсвяцейшай Эўхарыстыі;
  • Бюст Івана Франка.
  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.