Рудольф Гейдэнгайн

Рудольф Петэр Генрых Гейдэнгайн (29 студзеня 1834, Марыенвердэр13 кастрычніка 1897, Брэслау) — нямецкі фізіёлаг і гістолаг. Прафесар універсітэта ў Брэслау (з 1859). У 1856 Гейдэнгайн устанавіў уплыў сілы пастаяннага току на эфект раздражнення ім рухальных нерваў. Аналізуючы т. зв. тонаматорны феномен — павольнае танічнае скарачэнне мышц языка з перарэзаным рухальным нервам пры раздражненні перыферычнага канца адчувальнага язычнага нерва, - Гейдэнгайн паказаў, што ён абумоўлены пабочным дзеяннем сасудапашырэння. Адкрыў тармозячы ўплыў раздражнення пэўных кропак кары вялікіх паўшар'яў на шкілетную мускулатуру. Выявіў залежнасць цеплаўтварэння ў мышцах ад умоў іх дзейнасці - кровазвароту, нагрузкі, інтэнсіўнасці раздражнення і інш; зарэгістраваў вылучэнне цяпла пры адзіночным мышачным скарачэнні. Устанавіў актыўную ролю нырачнага эпітэлія ва ўрынаўтварэнні і адпаведных клетачных элементаў арганізма - у лімфаўтварэнні і ўсмоктванні з кішак. Сын — Марцін Гейдэнгайн.

Рудольф Гейдэнгайн
ням.: Rudolf Heidenhain[1]
Дата нараджэння 29 студзеня 1834(1834-01-29)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1897(1897-10-13)[2][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Heinrich Jakob Heidenhain[d][1]
Дзеці Марцін Гейдэнгайн, Lothar Heidenhain[d] і Arthur Heidenhain[d]
Род дзейнасці фізіёлаг, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера фізіялогія[6]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d][1] і прафесар[1] (1857)
Альма-матар
Вядомыя вучні Eduard von Rindfleisch[d] і Albert Wojciech Adamkiewicz[d]
Член у
Узнагароды
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 75–76.
  2. а б Rudolf Peter Heinrich Heidenhain // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Rudolf Peter Heinrich Heidenhain // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. www.accademiadellescienze.it
  5. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  6. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/rudolf-heidenhain/ Праверана 4 кастрычніка 2021.