Ружа мяккая[3] (Rosa mollis) — від раслін сямейства Ружавыя[4].

Ружа мяккая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa mollis Sm.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836449
NCBI  267242
EOL  634072
GRIN  t:32097
IPNI  733370-1
TPL  tro-27800344

Арэал правіць

Асноўным напрамкам распаўсюджання з’яўляецца Скандынавія. Аддае перавагу сухім, багатым пажыўнымі рэчывамі, скалістым схілам, пашам і лясным узлескам.

У Беларусі сустракаецца па берагах рэк і сярод хмызнякоў, пераважна на поўдні краіны[4].

Апісанне правіць

Слаба разгалінаваны вертыкальны куст вышынёй да 1,5 метра з прамымі галінамі, афарбаванымі ў чырванаваты колер і пакрытымі слабым шызаватым налётам[4]. Галіны ўсаджаны тонкімі прамымі шыпамі[4]. Лісточкі цёмна-ружовыя, аднолькавай даўжыні ці некалькі даўжэй чашалістікаў[4]. Ружовыя кветкі да 5 см у дыяметры з зубчастымі на канцы пялёсткамі. Плады ярка-чырвоныя, з залозістымі шчацінкамі[4].

Цвіце ў чэрвені — ліпені[4]. Падобны на від ружа яблычная (Rosa villosa) і можа ўтвараць з ім гібрыды.

Сінонімы правіць

Сінанімічныя назвы[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  5. Ружа мяккая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)