Рунічныя песні — эпічныя песні карэлаў, фінаў, эстонцаў і іншых прыбалтыйска-фінскіх народаў.

Рунічныя песні паходзяць ад старажытных міфаў пра стварэнне свету. Найбольшае распаўсюджванне рунічныя песні атрымалі ў традыцыях карэл і эстонцаў. З рунічных вершаў збіральнік фальклору Эліяс Лёнрат склаў карэла-фінскі эпас «Калевала», таксама з рун складзены эстонскі народны эпас «Калевіпаэг».

Рунічныя песні аднагалосныя; выконваюцца запявалай і хорам або адным або па чарзе двума спевакамі. Напевы вылучаюць простая мелодыка тарцовага, квартавага або квінтавага дыяпазону. Адметная знешняя форма руны — кароткі васьміскладаны харэйны верш, не рыфмаваны, але багаты на алітэрацыю. Для яго тыповая квантытатыўная рытміка, алітэрацыя, асананс, паралелізмы.

Літаратура

правіць
  • Рунические песни // Большая российская энциклопедия. Том 29. — М., 2015. — С. 37.