Руска-турэцкая вайна (1768—1774)

(Пасля перасылкі з Руска-турэцкая вайна, 1768—1774)

Руска-турэцкая вайна (17681774) — вайна, якую вялі паміж сабою Расія і Турцыя.

Руска-турэцкая вайна 1768—1774
Асноўны канфлікт: Руска-турэцкія войны
«Перамога Кацярыны II над туркамі» Стэфана Тарэлі, 1772.
«Перамога Кацярыны II над туркамі»
Стэфана Тарэлі, 1772.
Дата 17681774
Месца Малдавія, Бесарабія, Валахія, Эгейскае мора
Прычына сутыкненне рускіх і турэцкіх інтарэсаў у Польшчы (гл. Барская канфедэрацыя)
Вынік перамога Расіі
Змены Кючук-Кайнарджыйскі мір
Праціўнікі
Сцяг Расіі Расійская імперыя
Прапор В.З..png Войска Запарожскае нізавое
Fictitious Ottoman flag 2.svg Асманская імперыя
Flag of the Crimean Tatar people.svg Крымскае ханства
Камандуючыя
Сцяг Расіі Пётр Румянцаў
Сцяг Расіі Аляксандр Сувораў
Андрэеўскі сцяг Аляксей Арлоў
Андрэеўскі сцяг Фёдар Ушакоў
Прапор В.З..png Пётр Калнышэўскі
Fictitious Ottoman flag 2.svg Мустафа III
Fictitious Ottoman flag 2.svg Яглікізадэ Нісані Мехмед Эмін-паша
Fictitious Ottoman flag 2.svg Малдаванчы Алі-паша
Flag of the Crimean Tatar people.svg Кырым Гірай
Сілы бакоў
125 000[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Турцыя пачала вайну з падтрымкай Францыі і Аўстрыі, якія жадалі аслаблення Расіі ў Рэчы Паспалітай; турэцкія вярхі жадалі пашырыць уладанні Турцыі ў Прычарнамор’і, на Каўказе і авалодаць Астраханню. Расія, пасля шэрагу значных перамог на сушы і на моры, вымусіла Турцыю да мірных перамоў і атрымала свабодны выхад да Чорнага мора. Вайна скончылася падпісаннем Кючук-Кайнарджыйскага дагавора (1774).[2]

Вайна была абвешчана Турцыяй у 1768, а ў студзені 1769 войскі крымскага хана ўварваліся на Украіну. Расійскае войска заняло Ясы (1769); 1-я армія пад началам П. А. Румянцава ўзяла перамогі пад Рабой Магілай, на рэках Ларга і Кагул (усё — 1770), фарсіравала Дунай. 2-я армія В. М. Далгарукага заняла Крым (1771).

У 1774 расійскае войска фарсіравала Дунай і блакіравала турэцкія крэпасці Шумлу, Рушчук і Сілістрыю; пад началам А. В. Суворава і М. Ф. Каменскага перамагло пад Казлуджай (1774).

Расійскі флот паспяхова дзейнічаў супраць турэцкага на Міжземным і Эгейскім морах (Архіпелагскія экспедыцыі) і разграміў туркаў у Чэсменскай бітве (1770).[2]

Зноскі

  1. История войн (Энциклопедия для детей). М.:Аванта, 2007. С. 277
  2. а б ВЭС-83. С.64?.

ЛітаратураПравіць

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.