Руслан Эдвардавіч Якубцэвіч

Руслан Эдвардавіч Якубцэвіч (нар. 23 снежня 1977, Астравец, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Доктар медыцынскіх навук (2018), прафесар (2023)

Руслан Эдвардавіч Якубцэвіч
Дата нараджэння 23 снежня 1977(1977-12-23) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, анестэзіёлаг, рэаніматолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера сепсіс і дэтаксікацыя[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2018)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2000).

Працаваў у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, з 2000 года ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, з 2004 — загадчык аддзялення гемадыялізу з экстракарпаральнымі метадамі дэтаксікацыі. З 2001 года таксама працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце — дацэнт лячэбнага факультэта, кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, з 2015 — загадчык кафедры. З 2020 года загадчык навукова-клінічнага аддзелу анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі.

Навуковыя інтарэсы: сепсіс, метады экстракарпаральнай дэтаксікацыі, гемастаз, гемарагічны шок.

Аўтар 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 8 падручнікаў, 14 патэнтаў, 5 інструкцый ўжывання.

Узнагароды правіць

Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2015), стыпендыят фонду Прэзідэнта РэспублiкI Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2020), Падзяка Прэзідэнта РэспублIкI Беларусь (2020)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Экстракорпоральные методы детоксикации в интенсивной терапии сепсиса : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.20 : защищена 19.09.2018 : утверждена 26.12.2018 / Якубцевич Руслан Эдвардович. — Минск, 2018.
  • Экстракорпоральная аутогемомагнитотерапия и антипротеиназная гемоперфузия в комплексном лечении синдрома острого легочного повреждения у больных сепсисом : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.37 : защищена 12.01.2005 : утверждена 09.03.2005 / Якубцевич Руслан Эдвардович. — Минск, 2005.
  • Респираторный дистресс-синдром взрослых / В. В. Спас, Р. Э. Якубцевич. — Минск, 2007.
  • Сепсис. Современная концепция. Клиника, диагностика, лечение : пособие / В. В. Спас [и др.]. — Гродно, 2008.
  • Методы экстракорпоральной гемокоррекции и их влияние на продукты микробного метаболизма у пациентов с сепсисом / Р. Э. Якубцевич [и др.] // Анестезиология и реаниматология. — 2015. — № 5. — С. 67—70.

Спасылкі правіць