Русудан (царыца Грузіі)

(Пасля перасылкі з Русудан, царыца Грузіі)

Русуда́н (каля 11941245) — царыца Грузіі (12231245). Дачка царыцы Тамары і Давід-Саслана. Праўленне Русудан азначае заканчэнне залатога веку гісторыі Грузіі. Русудан была занадта слабай, каб захаваць незалежнасць і цэласнасць дзяржавы перад тварам мангольскай пагрозы.

Русудан
Манета царыцы Русудан (1230)
Манета царыцы Русудан (1230)
Царыца Грузіі
1223 — 1245
Папярэднік Георгій IV Лаша
Пераемнік Давід VII Улу
Нараджэнне 1194
Смерць 1245
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні груз. რუსუდანი
Бацька Давід Саслан[d]
Маці Тамара Вялікая
Муж Мухаммад Мугіс уд-дзін Туркан шах[d]
Дзеці Гюрджы-хатун і Давід VI Нарын[d]
Нацыянальнасць Грузінка
Веравызнанне Праваслаўе, грузінская царква
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Узышла на прастол 18 студзеня 1223 года, пасля смерці сваго брата Георгія IV, які атрымаў цяжкую рану ў бітве з манголамі.

На трэцім годзе праўленя Русудан, восенню 1225 года, у Грузію уварваліся войскі харэзмшаха Джэлал ад-Дзін Манкбурны, які бяжаў з Харэзма ад манголаў. Грузінскія войскі пад кіраўніцтвам Іаана Мхаргрдзелі пацярпелі цяжкае паражэнне ў бітве пры Гарнісі, пасля чаго шлях на Тбілісі, Карс і Гянджу аказаўся для харэзмскіх войск адкрытым. Яны аблажылі Тбілісі, а царскі двор пераехаў у Кутаісі. 9 сакавіка 1226 года Джалал ад-Дзін захапіў Тбілісі і поўнасцю разрабаваў горад. У 1227 годзе Джалал ад-Дзін зноў узяў Тбілісі; хаця ён быў вымушаны пакінуць горад пасля таго, як Русудан заключыла саюз з Канійскім султанатам, уся ўсходняя Грузія знаходзілася пад яго кантролем да 1230 года.

У 1236 годзе ў трэці і апошні раз манголы ўварваліся ў Закаўказзе, і аслабленая вайной з харэзмшахам Грузія не здолела аказаць ім супраціўлення. Да 1240 года ўсю краіну занялі манголы, а Русудан знаходзілася ў Кутаісі. У 1242 годзе яна падпісала з манголамі мір, згодна з якім прызнала Грузію васалам хана і абавязалася плаціць яму дань.

У 1224 годзе, Русудан уступіла ў шлюб з сельджукскім прынцам Мухамадам Мугісам уд-дзінам Туркан Шахам (унукам султана Кылыч-Арсланам II), які прыняў хрысціянства з імянем Дмітрый. Яе дачка Тамара была аддадзена ў жонкі сяльджукскаму султану Кей-Хасрову II, а пасля смерці апошняга — Первану, візіру і фактычнаму правицелю султаната.

Пасля смерці Русудан аб’яднаня грузінская дзяржава спыніла існаванне. Яе сын Давід VI Нарын быў адасланы да двара хана і вярнуўся ў Грузію толькі пасля мерці Русудан. Францысканскі манах Плана Карпіні бачыў яго там у канцы 1246 года. Манголы падтрымлівалі як яго, так і іншага прэтэндэнта на трон, пазашлюбнага сына Георгія IV, пазней вядомага як Давід VII Улу. У выніку, дзяржава, пасля некаторага перыяда міжцарства (якое працягвалася да 1247 года) распалася на две — Заходнюю і Усходнюю Грузію.

Зноскі

Літаратура

правіць