Тамара Вялікая (груз. თამარ; 1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Баграцідаў.

Тамара Вялікая
დიდი თამარი
Царыца
Грузіі
1184 — 1209/1213
Царыца Цароў і Царыц, Абхазаў, Картвелаў, Ранаў, Алан (Аўсоў), Кахаў і Армян, Уладарніца Шырванша і Шахінша, Усяго Усходу і Захаду, Слава Свету гэтаму і Веры, прынесенай Месіяй
Папярэднік Георгій III
Пераемнік Георгій IV Лаша
Нараджэнне 1166
Смерць 18 студзеня 1213
Месца пахавання
Род Баграціёны[d]
Імя пры нараджэнні груз. თამარ მეფე
азерб.: Tamar Mepe
Бацька Георгій III[d][1][2]
Маці Бурдухан Аланская[d][1]
Муж Давід Саслан[d][1] і Юрый Андрэевіч Багалюбскі[d][3]
Дзеці ад 2-га шлюбу сын Георгій IV Лаша, дачка Русудан
Веравызнанне Праваслаўе, грузінская царква
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Грузіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясціў яе саўладаром і пераемнікам Грузінскага стальца. Пасля смерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.

У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юрый не мелі патомства. Царыца хутка стала абыякавай да свайго мужа, і ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара ўзяла новы шлюб — з князем Давіда Сасланам з Асеціі, таксама нашчадкам роду Баграцідаў. Вяселле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася з ім уладай.

Першы муж Юрый не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна з незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 ўзяць уладу, аднак быў пераможаны і пакараны.

Час яе праўлення завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, візантыйскага імператара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапезунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапезундскую імперыю.

Царыца памерла ў 1213 і, паводле падання, пахавана ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да святых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць