Руф (маці Аведа)

біблейская преведніца

Руф — асоба, імем якой названа невялікая агіяграфічная аповесць, якая ўключана ў кананічны біблейскі звод (Гл.далей: кніга «Руф»).

Руф
Дата нараджэння XIV стагоддзе да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці мерк. XIII стагоддзе да н.э.[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Canaanite religion[d] і Mosaic Judaism[d]
Муж Mahlon[d] і Вааз[d]
Дзеці Авід[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пусэн, Руф і Ваоз, 16601664

Біяграфія правіць

Паводле падання, будучы маавіцянкай, яна выйшла замуж за іўдзя, бацькі якога часова перасяліліся з Палесціны ў Мааў. Пасля смерці свёкра і мужа Руф са свякроўю паехала на іх радзіму і пасялілася ў Віфлееме. Каб пракарміць сябе і свякроў, Руф збірала каласы на чужым полі. Выпадкова яна сустрэла багатага сваяка яе мужа-нябожчыка па імені Ваоз. Той, даведаўшыся, хто яна, спагадліва аднёсся да Руфі, пахваліў яе за вернасць свякрові і дазволіў ёй збіраць каласы на сваім полі. Дабрачыннае жыццё і прыгажосць Руфі паслужылі прычынай таго, што яна стала жонкаю багатага Ваоза і нарадзіла яму сына Аведа, дзеда цара Давыда.[2]

Зноскі

  1. а б https://www.bible.ca/archeology/bible-archeology-judges-timeline-chronology-othneil-ehud-ruth-1350-1203bc.jpg
  2. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць