Рыгор Дзмітрыевіч Румянцаў

адзін з кіраўнкоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці Беларусі

Рыгор Дзмітрыевіч Румянцаў (студзень 1888 — в. Горка, Красцецкі раён, Наўгародская вобласць27 жніўня 1961) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

Рыгор Дзмітрыевіч Румянцаў
Дата нараджэння студзень 1888
Месца нараджэння в. Горка, Красцецкі раён, Наўгародская вобласць
Дата смерці 27 жніўня 1961
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Партызаны
Камандаваў Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1919 года. Скончыў Вышэйшыя камандна-палітычныя курсы пры Галоўным палітычным упраўленні Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (1942). З 1922 года на савецкай і партыйнай рабоце. З 1939 года 1-ы сакратар Любчанскага РК КП(б)Б. З красавіка 1942 года на Асобым беларускім зборы. У кастрычніку 1943 — маі 1944 гадоў камісар 20-й партызанскай брыгады імя В. С. Грызадубавай, у маі — ліпені 1944 года камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны, адначасова ў верасні — лістападзе 1943 года сакратар Быценскага падпольнага міжрайкома КП(б)Б, у лістападзе 1943 — маі 1944 гадоў — падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце ў Баранавіцкай і Маладзечанскай абласцях.

Літаратура

правіць