Рыгор Мацвеевіч Ціханаў

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў (10.4.1912 — 13.2.1944) — камандзір 3-га сабельного эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў
Дата нараджэння 10 красавіка 1912(1912-04-10)
Месца нараджэння Какчэтаўская вобласць
Дата смерці 13 лютага 1944(1944-02-13) (31 год)
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19341938, 19401944
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 10 красавіка 1912 года ў вёсцы Князева цяпер Рузаеўскага раёна Какчэтаўскай вобласці Казахстана ў сялянскай сям'і. Рускі. Член ВКП(б) з 1940 года. Скончыў 7 класаў. Працаваў машыністам паравоза на Паўднёва-Уральскай чыгунцы.

У Чырвонай Арміі ў 1934-1938 гадах і з 1940 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Камандзір 3-га сабельного эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі лейтэнант Рыгор Ціханаў 19 верасня 1943 года фарсіраваў раку Сноў, штурмам авалодаў паўночнай ускраінай вёскі Клачкова Чарнігаўскай вобласці Украіны, знішчыў да сарака салдатаў.

21 верасня афіцэр-кавалерыст, з даручаным яму эскадронам, уварваўся ў саўгас «1 Мая», дзе было знішчана і паранена да сотні гітлераўскіх салдатаў і афіцэраў. Блізу вёскі Івашоўка 3-й эскадрон лейтэнанта Ціханава быў атакаваны шасцю варожымі танкамі «Тыгр» і пяхотай. Гвардзейцы-кавалерысты адбілі атаку праціўніка.

28 верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Рыгор Ціханаў вызначыўся ў раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Яго эскадрон пад агнём праціўніка на падручных сродках пераправіўся праз раку Дняпро, захапіў плацдарм, затым уварваўся ў Ніўкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Ціханаву Рыгору Мацвеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Менш чым праз месяц пасля прысваення звання Героя, 13 лютага 1944 г., загінуў у адным з баёў. Пахаваны ў беларускім горадзе Мазыр.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі.

На кургане Славы Мазыра, у памяць пра Героя, ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Імя Г. М. Ціханава высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Героі Советского Союза — казахстанцы Архівавана 29 верасня 2018. / под ред. Н. Зверева. — Алма-ата: Казахстан, 1968. — Т. 2. — 440 с. — (в 2-х томах). — 25 600 экз.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Их подвиг будет жить в веках / под ред. А. Карыпкулова. — 1. — Фрунзе: Институт истории партии при ЦК Компартии Киргизии, 1985. — 322 с.
  • Ахмадиев Г. Х. Башкирская гвардейская кавалеийская. Уфа, 1999.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984
  • Санников В. В., Семенков В. Н. Герои Советского Союза — киргизстанцы. Фрунзе, 1963.

Спасылкі

правіць

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў. Сайт «Героі краіны». Праверана 8 чэрвеня 2014.