Ніўкі (Брагінскі раён)
Ні́ўкі — былы пасёлак у Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Ніўкі
|
У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 37 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 156 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
правіцьПраз вёску праходзіць дарога мясцовага значэння «Андрэеўка—Мікалаеўка—Ніўкі» (Н3491).
За 2,5 км знаходзіцца пуцявы пост Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Будынкі драўляныя.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне пасёлка 28 верасня 1943 года адмеціўшымся начальніку штаба кавалерыйскага палка капітану А. В. Красікаву, санінструктару І. М. Пятлюку, радавому Р. Ф. Нагорнаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка
правіць- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
- 2006 — Насельніцтва атсутнічае.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0