Рыгор Міхайлавіч Служыцель

Рыгор Міхайлавіч Служыцель (руск.: ; нар. 8 ліпеня 1983, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і акцёр. Лаўрэат прэміі Вялікая кніга[ru] 2019 года за свой дэбютны раман «Дні Савелія».

Рыгор Міхайлавіч Служыцель
руск.: Григорий Михайлович Служитель
Рыгор Служыцель
Рыгор Служыцель
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1983(1983-07-08) (40 гадоў) ці 1983[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства  Расія
Альма-матар ДІТМ
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, акцёр, спявак
Гады творчасці 2015—цяп. час
Мова твораў руская
Прэміі Вялікая кніга[ru] (2019)
sluzhitel.com

Біяграфія правіць

Адукацыя правіць

У 12 гадоў Рыгор Служыцель паступіў у Маскоўскую міжнародную кінашколу, якую скончыў у 1999 годзе. У 15 гадоў паступіў у «Шчукінскае вучылішча», аднак пасля быў адлічаны. У 17 гадоў некалькі месяцаў працаваў у «Новай газеце», дзе дапамагаў рабіць стужку навін. У 2005 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ДІТМа (майстэрня Сяргея Женовача)[2].

Кар’ера акцёра і музыканта правіць

З 2005 года Рыгор Служыцель з’яўляецца акцёрам тэатра «Студыя тэатральнага мастацтва». Таксама ён сыграў некалькі эпізадычных і другарадных роляў у серыялах і кароткаметражных фільмах. З’яўляецца салістам музычнай кавер-групы «O’Casey»[3].

Кар’ера пісьменніка правіць

Вядомасць Рыгору Служыцелю прынёс дэбютны раман «Дні Савелія», выдадзены ў 2018 годзе, у якім паказана жыццё ў сучаснай Маскве вачыма галоўнага героя, вулічнага ката Савелія[4]. У 2019 годзе кніга заняла другое месца ў галасаванні журы прэміі «Вялікая кніга»[5], а таксама заваявала спецыяльны прыз «Выбар чытачоў» прэміі «Ясная Паляна»[6]. Праз год раман заняў першае месца ў літаратурнай намінацыі Маскоўскай Арт-прэміі[7].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 жніўня 2022.
  2. Токарева, Марина. Дни Служителя (руск.). Новая газета (14 ліпеня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
  3. Хэдлайнер ЮУКЯ-2020 Григорий Служитель — о везении, музыке и возможности выбирать (руск.). KP.RU (7 жніўня 2020). Праверана 7 лютага 2021.
  4. Могулевцева, Юлия. Коты уходят в город (руск.). Литературная газета (26 снежня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
  5. Визель, Михаил. Названы лауреаты премии "Большая книга" (руск.). Российская Газета (10 снежня 2019). Праверана 7 лютага 2021.
  6. Визель, Михаил. Толстой до Большого театра доведет (руск.). Российская Газета (16 кастрычніка 2019). Праверана 7 лютага 2021.
  7. Кот Савелий выиграл Московскую Арт-премию (руск.). ГодЛитературы.РФ (21 лістапада 2020). Праверана 7 лютага 2021.