Рыгор Паўлавіч Яўменаў
Рыгор Паўлавіч Яўменаў (25 кастрычніка 1947, в. Піліпоны, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Рыгор Паўлавіч Яўменаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1975 годзе. З 1976 года — архітэктар, старшы архітэктар у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: сталовая ў г.п. Цімкавічы (1980), гандлёвы цэнтр у мікрараёне Бабры ў Мазыры (1986), гандлёва-закупная база ДоУРСа[удакладніць], гандлёвы цэнтр «Будматэрыялы» па вул. Казлова ў Мінску (1986); у аўтарскім калектыве: сталовая ў Брэсце (1979), прамтаварная крама ў Лідзе (1980), універсам «Талін» у Мінску (1982), крама аптовага гандлю радыёэлектроннымі прыборамі і вырабамі на ст. Калядзічы (1983), гасцініца ў Бранску (1985).
Узнагароды правіць
Узнагароджаны Ганаровым знакам ВДНГ СССР і дыпломам лаўрэата агляду (1982) за распрацоўку праекта ўніверсама «Мінск» па праспекце Міру ў Магілёве.
Зноскі
Літаратура правіць
- Евменов Григорий Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)