Рыгор Рыгоравіч Гагарын
Князь Рыгор Рыгоравіч Гагарын (15 [27] мая 1810, Санкт-Пецярбург — 30 студзеня 1893, Шатэльро, Францыя) — рускі мастак-аматар, ілюстратар, даследчык мастацтва, архітэктар, обер-гафмайстар двара Яго Імператарскай Вялікасці мастацтваў, таемны дарадца.
Рыгор Рыгоравіч Гагарын | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка (11 мая) 1810[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 (30) студзеня 1893[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Grigory Gagarin[d] |
Маці | Yekaterina Gagarina[d] |
Жонка | Sofya Gagarina[d] |
Дзеці | Mariya Gagarina[d], Andrey Gagarin[d], Grigory Gagarin[d] і Anastasia Grigorievna Gagarina[d] |
Род дзейнасці | дыпламат, іканапісец, мастак, пісьменнік, архітэктар, ваенны, афіцэр, графік, мастацтвазнавец, дзяржаўны служачы |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працяглае знаходжанне ў маладосці за мяжой садзейнічала развіццю ў ім любові да мастацтва. Браў урокі ў К. П. Брулова. Ён займаўся маляваннем і жывапісам і, падчас падарожжаў на Усход (у 1832 і 1837 гадах) захапіўся візантыйскім стылем іканапісу і арнаментыкай, у далейшым займаючыся пошукамі ўзаемасувязяў рускага мастацтва і мастацтва Візантыі. У бытнасць сваю на Каўказе распісаў у гэтым стылі Сіёнскі сабор у Тыфлісе, а потым, будучы віцэ-прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў, заснаваў пры ёй Музей старажытнасцяў, прыкладаў старанні да таго, каб звярнуць рускі царкоўны жывапіс да візантыйскіх ідэалаў і стылі, — старанні, якія, аднак, не прывялі да трывалых вынікаў. З мастацкіх твораў князя Гагарына, акрамя роспісу Сіёнскага сабора, вядомыя малюнкі для раскошнага выдання «Le Caucase pittoresque» («Маляўнічы Каўказ»), партрэты М. К. Арбеліяні, Д. А. Чаўчавадзэ (Рускі музей), ілюстрацыі да аповесці «Тарантас» У. А. Салагабуба (у гравюрах Я. Я. Бярнардскага, 1845).
У наш час Фонд Р. Р. Гагарына ў Рускім музеі налічвае каля 4000 адзінак захоўвання, палову якіх складаюць малюнкі і накіды да кампазіцый на арыентальныя тэмы.
Зноскі
- ↑ а б Printseva G. A. Grigory Gagarin // Gagarin, Grigory // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T030371
- ↑ а б Гагарин Григорий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.