Рыгор Якаўлевіч Белкін
Рыгор Якаўлевіч Белкін (руск.: Белкин Григорий Яковлевич; 1896, Мазыр — 1954, Арэнбург) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Прафесар (1929).
Рыгор Якаўлевіч Белкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1954 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Род дзейнасці | палітык |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Арэнбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьДа 1929 г. празектар кафедры паталагічнай анатоміі Ленінградскага ветэрынарнага інстытута. З 1929 г. загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У гэтым жа годзе яго зацвердзілі ў вучоным званні прафесара. У 1938 году яму прысуджана вучоная ступень доктара ветэрынарных навук (без абароны дысертацыі). З 1938 па 1941 год ён быў дырэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
З 1941 г. загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Арэнбургскага сельскагаспадарчага інстытута, а ў 1944—1949 гг. з’яўляўся тут прарэктарам па вучэбнай рабоце.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАпублікаваў 30 друкаваных прац. У 1937—1946 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР першага склікання.