Рыгор Яўсеевіч Рохкін
Рыгор Яўсеевіч Рохкін (1891, г. Ваўкавыск — 10 верасня 1937) — гісторык, грамадазнаўца.
Рыгор Яўсеевіч Рохкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 1937 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | навуковец |
Біяграфія
правіцьСлужыў рэктарам Усеўкраінскага інстытута марксізму. Адначасова чытаў лекцыі па ўсеагульнай гісторыі на працоўным факультэце пры Харкаўскім тэхналагічным інстытуце і Камуністычным універсітэце ў 1923 годзе. Сапраўдны член катэдры гісторыі еўрапейскай культуры пры Украінскім інстытуце марксізму (1927). Затым працаваў у Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.
У 1931 годзе выключаны з ВКП (б), пазбавіўся працы ў Інстытуце чырвонай прафесуры, перайшоў на службу ў Аб’яднанне дзяржаўных кніжна-часопісных выдавецтваў. Быў паплечнікам Яна Стэна, разам з ім ўступіў у «Саюз марксістаў-ленінцаў» — апазіцыйную групу членаў кіраўніцтва ВКП (б), незадаволенай палітычным курсам Сталіна. Група была створана 21 жніўня 1932 года на сустрэчы на прыватнай кватэры ў Галаўно (Падмаскоўе). Ключавую ролю ў стварэнні «Саюза» сыграў Марцемьян Рюцін, таму «Саюз» таксама вядомы пад не зусім дакладным назвай «гурт Рюціна».
14 верасня ў АДПУ паступіў данос. 23 верасні 1932 года быў арыштаваны. Па пастанове Калегіі АДПУ ад 11 кастрычніцка 1932 года заключаны ў ППЛ на 5 гадоў. Утрымліваўся ў Ухцінска-Пячорскім папраўча-працоўным лагеры. Загадваў навучальнай часткай прафтэхкурсаў пры Упраўленні Варкуцінскага рудніка. Паўторна быў арыштаваны 28 сакавіка, асуджаны 10 верасня 1937 года па абвінавачванні ва ўдзеле ў антысавецкай тэрарэстычнай арганізацыі і ў той жа дзень расстраляны.
Пахаваны ў Маскве на Данскім могілках у магіле № 1. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда СССР па прысуду 1932 года за адсутнасцю складу злачынстваў 8 чэрвеня 1988 года, і па прысуду 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13 чэрвеня 1988 года[1].