Ян Стэн
Ян Хавікзоон Стэн (нідэрл.: Jan Havickszoon Steen; каля 1626, Лейдэн — да 3 лютага 1679, Лейдэн) — галандскі жывапісец.
Ян Стэн | |
---|---|
нідэрл.: Jan Steen | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Jan Havicksz. Steen |
Дата нараджэння | 1626[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1679[4][5][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | сын півавара |
Грамадзянства | |
Жонка | Grietje Van Goyen[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | жанравы жывапіс[3], гістарычны жывапіс[3], пейзаж[3], партрэт[3] і аўтапартрэт[3] |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d][6] |
Уплыў |
Адрыян ван Остадэ Карнеліс Пітэрс Бега |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1626 годзе ў Лейдэне. Вучыўся жывапісу ў Нікалауса Кнюпфера ва Утрэхце, а потым верагодна вучыўся ў Харлеме ў Адрыяна ван Остадэ і магчыма ў Дзірка Халса.
У 1648 годзе ён уступіў у Лейдэнскую гільдыю мастакоў, ў 1649 годзе ажаніўся і пераехаў у Гаагу, дзе працаваў да 1653 года. З 1654 па 1658 г. ён пражываў у Лейдэне, потым да 1669 года — у Харлеме, а у 1672 годзе набыў ліцэнзію на адкрыццё карчмы ў Лейдэне.
Творчасць
правіцьЯн Стэн пісаў партрэты, пейзажы, кампазіцыі на біблейскую і міфалагічную тэмы. Перавагу ж аддаваў бытавому жанру. Яго творы вызначаюцца вастрынёй, сатырычнай характарыстыкай персанажаў, майстэрствам у перадачы фігур, дэталей побыту і адзення, прасякнуты грубаватым, але добразычлівым гумарам.
Зноскі
- ↑ Jan Havicksz. Steen — 2009.
- ↑ Jan Steen
- ↑ а б в г д е ё https://rkd.nl/explore/artists/74809
- ↑ Jan Steen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jan Steen // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ https://www.mauritshuis.nl/en/explore/the-collection/steen/
Літаратура
правіць- Стэн Ян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стен Ян // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Стен Ян // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 261. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Стэн
- Ревекка Фрумкина Ян Стен, наблюдатель мгновений // Троицкий вариант — Наука, 27.01.2015 / № 171 / с. 15 (руск.) (Праверана 8 ліпеня 2023)