Рыдыгеры
шляхецкі род
Рыдыгеры (Рудыгеры, Рудынгеры; руск.: Ридигеры, Рюдигеры, Рюдинги, ням.: von Rüdiger, von Rüdinger) — шляхецкі род нямецкага (курляндскага) паходжання. Быў набілітаваны ў Швецыі, ВКЛ, Польшчы і Расіі. Некаторыя прадстаўнікі роду карысталіся графскім тытулам. Паходзяць ад Генрыка Нікаляўса Рыдыгера, у 1681—1693 капітана шведскіх фартэцый у інфлянцкім Дзюнамюндэ (цяпер частка Рыгі — Даўгаўгрыва, дзе Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае мора), які ў 1695 атрымаў шляхецтва ў Швецыі. Напачатку вызнавалі лютэранства, пасля пачалі пераходзіць у праваслаўе.
Рыдыгер | |
---|---|
Том і ліст Агульнага гербоўніка | XI, 20 |
Тытул | графы |
Родапачынальнік | Генрых Нікаляус (Нільс) Рудынгер (? — 1711) |
Месца паходжання | Курляндыя |
Падданства | Швецыя, ВКЛ, Польшча, Расія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радавод
правіцьГенрых Нікалаус (Нільс) Рудынгер (? — 1711). Жонка — з 1696 Крысціна Элізабет фон Вікедэ(н) (1680—1721).
- Петэр Рудынгер, капітан, інфлянцкі памешчык (Пандзімыйс у вёсцы Кааркюла ля Тырвы). Жонка — з 1752 Элізабет Візнер, дачка інфлянцкага пастара.
- Карл Магнус Рудынгер (1753—1821, Гапсала, сучасны Гаапсалу, Эстонія), генерал-маёр, таемны саветнік, Выбарскі губернатар, сябар Эстляндскага рыцарства. Жонка — з 1779 Шарлота Маргарэта баранеса фон Мальтыц (1758—1786, Санкт-Пецярбург), дачка егера двара імператрыцы Кацярыны II.
- Фрыдрых (Фёдар) Вільгельм Рудыгер (1780, Санкт-Пецярбург — 1840), інспектар кашараў Праабражэнскага палка, палкоўнік, прыняў праваслаўе. Жонка — Соф’я Дарота (Дар’я Фёдараўна) Яжэмбская, дачка прыдворнага імператарскага двара. Агулам мелі сямёра дзяцей.
- Ягор (Георгій) Рудыгер (1811—1848). Жонка — Маргарыта Фёдараўна Гамбургер.
- Аляксандр Рудыгер (1844—1877). Жонка — Аўгіння Германаўна Гізэці (? — 1905).
- Аляксандр Рудыгер (1870—1929), выехаў у 1917 з Петраграда ў Эстонію (Гаапсалу). Жонка — Аглаіда Юльеўна фон Бальц (1870—1956). Агулам мелі чацвёра дзяцей.
- Міхаіл Рыдыгер (1902—1962), протаіерэй Казанскай царквы ў Таліне, вучыўся ў Імператарскім вучылішчы правазнаўства, працаваў на фанернай фабрыцы Лютэра галоўным бухгалтарам аддзела, святар ад 1940. Жонка — з 1926 Алена Іосіфаўна Пісарава (1902—1959), дачка палкоўніка царскай арміі, расстралянага бальшавікамі ў Тэрыёках (сучасны Зеленагорск, Ленінградская вобласць, Расія).
- Аляксей Рыдыгер (23 лютага 1929, Талін — 5 снежня 2008, Масква), Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

Выбітныя прадстаўнікі
правіць- Фёдар Рыдыгер (1783—1856) — граф, расійскі генерал ад кавалерыі
- Аляксей Рыдыгер (1929—2008) — патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі ў 1989—2008.
Літаратура
правіць- Ридигер, графский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.