Універсітэт бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA»
(Пасля перасылкі з Рыжская міжнародная вышэйшая школа эканомікі і бізнес-адміністравання)
Універсітэт бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA» (лат.: Biznesa, mākslas un tehnoloģiju augstskola "RISEBA") — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Рыжская міжнародная вышэйшая школа эканомікі і бізнес-адміністравання (RISEBA) | |
---|---|
Biznesa, mākslas uun tehnoloģiju augstskola "RISEBA" | |
Арыгінальная назва | Biznesa, mākslas uun tehnoloģiju augstskola "RISEBA" |
Міжнародная назва | англ.: RISEBA University of Business, Arts and Technology |
Заснаваны | 1992 |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | riseba.lv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьШкола заснавана ў 1992 годзе як адна з першых вышэйшых прыватных школ Латвіі. Навучанне ў школе адбываецца на ўзроўне коледжа, бакалаўрыяту і магістратуры. Таксама прапануюцца праграмы МВА (у тым ліку дзве рускамоўныя праграмы). Выпускнікі маюць магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры.
Асноўныя дыдактычныя структурныя падраздзяленні школы: дэпартаменты эканамічнай тэорыі і фінансаў, інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі, менеджменту і маркетынгу, права, бухгалтарскага ўліку і замежных моў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA»