Рыжык у Залюстроўі
«Ры́жык у залюстро́ўі» (руск.: Рыжик в зазеркалье) ― беларускі фэнтэзійна-прыгодніцкі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2010 годзе.[1]
Рыжык у Залюстроўі | |
---|---|
Жанр | дзіцячы фільм[d] і фэнтэзійны фільм |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2011 |
IMDb | ID 2235713 |
Сюжэт
правіцьУ каралеўстве Недаліі браты-двайняты Себасцьян і Морыс пакахалі выдатную Мону, дачку прадаўца люстэркаў. Прыгажуня Мона аддала сваё сэрца вясёламу рамантыку Себасцьяну. Адрынуты Морыс ператварыўся ў злога чараўніка Морціса і пракляў Нядалію. Жыхары каралеўства сталі знікаць. А Морціс захацеў стаць уладаром усіх міроў. Зло стала пранікаць з казачнага каралеўства ў рэальны свет. Перамагчы злога чараўніка і выратаваць свет можа толькі слаўная, вясёлая, гарэзная дзяўчынка Рыжык. У дзень свайго нараджэння яна даведаецца аб няшчасці, якое напаткала Недалію, і аб тым, што толькі адна яна можа выратаваць яе. З гэтага і пачынаюцца неверагодныя, вясёлыя, а часам і небяспечныя прыгоды 12-гадовай дзяўчынкі. У фільме фантастыка мудрагеліста пераплятаецца з рэальнасцю. Бедная і закатаваная бібліятэкарка ператвараецца ў каралеву, звычайны Чых у пацешнага віруса гарэзнасці Чуха, Пясочны чалавек, які памірае ад смагі, у ўдзячнага мудраца, страшны Чарвяк у высакароднага Захавальніка чароўнай кнігі, а састарэлая бібліятэка ў самыя розныя і нечаканыя куткі невядомага фантастычнага свету.
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Дыяна Запрудская | |
Ганна Самахавец | |
Павел Харланчук | |
Дзмітрый Мілер | |
Дзмітрый Пустыльнік | |
Алег Гарбуз |
Здымачная група
правіць- рэжысёр, сцэнарый ― Алена Турава[2]
- аператар ― Дзмітрый Рудзь
- кампазітар ― Уладзімір Кандрусевіч
- мастак ― Ігар Хруцкі
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Рыжик в Зазеркалье (2010) (руск.). КиноПоиск. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019. Праверана 12 сакавіка 2024.
- ↑ РЫЖИК В ЗАЗЕРКАЛЬЕ (2011) (руск.). Кино-театр.ру . Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2023. Праверана 12 сакавіка 2024.