Рыльскі манастыр (прыродны парк)

Прыродны парк «Рыльскі манастыр» (балг.: Природен парк „Рилски манастир“) — адзін з найбуйнейшых прыродных паркаў у Балгарыі (яго плошча складае 25253,5 га), размешчаны ў абшчыне Рыла Кюсцендыльскай вобласці. Ахоплівае пераважна горныя раёны (750-2713 м над узроўнем мора). Парк уключае ў сябе лясы і альпійскія лугі. Ён з'яўляецца другім па наведвальнасці прыродным паркам Балгарыі, пасля парку Вітоша[1][2]. Мэтай стварэння прыроднага парку з'яўляецца абарона каштоўных відаў раслін і жывёл, а таксама развіццё турызму.

Прыродны парк «Рыльскі манастыр»
bg/Природен парк „Рилски манастир“
Naturpark Rila Kloster - Willkommen u Wasserfall.jpg
Катэгорыя МСАП — V (Ахоўваны ландшафт/акваторыя)
Размяшчэнне Балгарыя
Плошча 25253,5 га
Дата заснавання 1992
Сайт http://www.nps.gov/deva/
physical
Прыродны парк «Рыльскі манастыр»
Прыродны парк «Рыльскі манастыр»

Гісторыя паркуПравіць

Прыродны парк «Рыльскі манастыр» быў створаны ў 1992 годзе як прыродаахоўная тэрыторыя ў межах нацыянальнага парку Рыла. У 2000 годзе ён быў вылучаны з тэрыторыі нацыянальнага парку, каб дазволіць Рыльскаму манастыру аднавіць сваё права на валоданне часткай гэтых зямель (нацыянальнымі паркамі валодае толькі дзяржава). Большая частка парку знаходзіцца ва ўладаннях манастыра[3].

На тэрыторыі парку выдзелены прыродны запаведнік «Рыламанастырская гара» (плошча 36,65 км²). Найвышэйшай кропкай парку з'яўляецца гара Рылец (2713 м)[1].

ПрыродаПравіць

Лясы займаюць 16 370 га плошчы парку, з якіх 3665,7 га ў запаведніку «Рыламанастырская гара». Сярэдні ўзрост лясоў складае 99 гадоў з агульным запасам 1 965 140 м³ і штогадовым прыростам на 21 354 м³. З дрэў у прыродным парку распаўсюджаныя бук, хвоя горная, хвоя звычайная і елка[1]. Усяго ў парку расце каля 1400 відаў вышэйшых раслін, 80 з якіх занесены ў «Чырвоную кнігу Балгарыі»[1].

У парку жыве каля 2600 відаў беспазваночных і 202 віды пазваночных жывёл. 32 віды пазваночных жывёл уключаны ў «Чырвоную кнігу Балгарыі», сярод іх альпійскі трытон, звычайная квакша, эскулапаў полаз, лясная куніца і беркут.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 За парка (болг.). Дирекция на Природен парк Рилски манастир (Direction of Rila Monastery National Park). Праверана 2 червня 2015.
  2. Основна информация за Природен парк Рилски манастир (болг.). Дирекция на Природен парк Рилски манастир (Direction of Rila Monastery National Park). Праверана 2 червня 2015.
  3. Янков, Петър; и др. Природен парк „Рилски манастир“. План за управление 2004-2013 (болг.) (PDF) 48-50. МОСВ (2004). Праверана 2 червня 2015.