Рыльскі манастыр

Ры́льскі манастыр (балг.: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Балгарыі, у гарах Рыла. Заснаваны ў 927941 гг. манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім.

Манастыр
Рыльскі манастыр
балг.: Рилски манастир
Рыльскі монастыр і сярэдневяковая вежа
Рыльскі монастыр і сярэдневяковая вежа
42°08′10″ пн. ш. 23°20′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Абшчына абшчына Рыла
у Кюсцендыльскай вобласці
Канфесія Праваслаўе
Тып Стаўрапігіяльны мужчынскі
Заснавальнік Іаан Рыльскі
Дата заснавання канец X ст.
Вядомыя насельнікі Неафіт Рыльскі
Рэліквіі і святыні мошчы Іаана Рыльскага, ікона Божай Маці «Адзігітрыя»
Статус аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Стан дзейнічае
Сайт rilamonastery.pmg-blg.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 14 ст. ў перыяд росквіту манастыра ўзведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненнем манументальнай архітэктуры эпохі т.зв. балгарскага адраджэння. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтр балгарскай адукацыі і культуры. У часы турэцкага нашэсця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 года, адноўлены ў 19341960 гг.

Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы утвараюць замкнёны 5-вугольны ў плане маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, каланадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных роспісаў), царква святога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павел) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр'еры захаваліся роспісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музеі манастыра — багаты збор сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Рыльскі манастыр уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 216
рус.англ.фр.