Свен Рыхард Берг (28 снежня 1858 — 29 студзеня 1919) — шведскі мастак-пейзажыст і партрэтыст, мастацтвазнавец, педагог. Дырэктар нацыянальнага музея Швецыі (з 1915).

Рыхард Берг
шведск.: Johan Edvard Bergh
Род дзейнасці настаўнік мастацтва, мастак
Дата нараджэння 28 снежня 1858(1858-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1919(1919-01-29)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johan Edvard Bergh[d][2]
Маці Amanda Helander[d]
Жонка Gerda Ingeborg Winkrans[d]
Дзеці Maja Bergh Holtermann[d] і Kerstin Bergh-Bergman[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын Юхана Эдварда Берга, заснавальніка новай шведскай школы пейзажыстаў. Скончыўшы ў 1881 годзе Шведскую каралеўскую акадэмію вольных мастацтваў, адправіўся ў Францыю, дзе пасяліўся ў калоніі мастакоў у Грэ-сюр-Луэн. Пазней, у Парыжы быў слухачом Акадэміі Каларосі. Вучань Жан-Поля Ларана.

Выявіў цікавасць да сімвалізму і псіхалогіі і выкарыстоўваў яе метады і падыходы ў сваім мастацтве. Неўзабаве зарэкамендаваў сябе на радзіме як таленавіты мастак-партрэтыст, хаця яго пейзажы адыграюць у будучыні важную ролю ў развіцці шведскага рамантычнага нацыяналізму. Яго карціны 1880-х гадоў характарызуюцца пераважным рэалізмам з элементамі рамантызму. У 1883 годзе ўпершыню выставіў свае карціны ў дацкім дзяржаўным музеі мастацтваў у Капенгагене і парыжскім Салоне.

Яго пэндзлю належаць партрэты шэрагу вядомых дзеячаў шведскай культуры, навукі і палітыкі ў тым ліку, Аўгуста Стрындберга, Евы Бан’е, Элен Кей, Густава Фродынга, Карла Яльмары Брантынга і інш.

У 1893 годзе Р. Берг разам з некалькімі аднадумцамі заснаваў у Варбергу калонію мастакоў, якая пазней паклала пачатак так званай варберскай школе жывапісу, стварыў там шэраг пейзажаў (з 1893 па 1896). З 1905 года жыў пад Стакгольмам.

Аўтар некалькіх кніг пра мастацтва. У лютым 1915 года ўзначаліў Нацыянальны музей Швецыі. 31 кастрычніка 1917 г. быў удастоены звання доктара honoris causa ў галіне філасофіі.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в г д S Richard Bergh — 1917.
  3. Bergh, Sven RichardSvenskagravar.se. Праверана 17 ліпеня 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.