Рыхард Саламонавіч Шульц

Рыхард Саламонавіч Шульц (16.06.1886, Саратаў — 9.10.1973, Алматы) — савецкі гельмінтолаг, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі Казахскай ССР (1956).

Рыхард Саламонавіч Шульц
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1886(1886-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1973(1973-10-09) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гельмінтолаг, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1] (1935) і прафесар[1] (1939)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (1-я конная армія  (руск.)) і барацьбе з басмачамі  (руск.) (Бухарская вайсковая групоўка  (руск.) Туркестанскага фронту  (руск.)).

Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1919). У 1923—1924 гадах — супрацоўнік Бухарскай экспедыцыі па вывучэнні паразітарных хвароб. У 1924—1929 гадах — асістэнт кафедры гельмінталогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай жывёлагадоўлі (Масква). У 1929—1941 гадах намеснік дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі. У 1947—1967 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, навуковы кансультант Казахскага НДІ ветэрынарыі  (руск.).

Навуковая дзейнасць

правіць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны марфалогіі і біялогіі, філагеніі і сістэматыцы гельмінтаў, а таксама імуналогіі і патагенезу гельмінтозаў жывёл, іх выяўленню, лячэнню і прафілактыцы. Р. Шульц прапанаваў спосаб выгнання глістоў з арганізма буйной рагатай жывёлы пры аскарыдозах  (кірг.) і лёгачных гельмінтозах свіней, эхінакакозе буйной рагатай жывёлы, заклаў асновы прафілактыкі кішачных цэстозаў  (кірг.), займаўся прафілактыкай эхінакакозу ў авечкагадоўлі і інш. Цікавіўся пытаннямі пошуку спосабаў барацьбы з гельмінтозамі.

Навуковыя працы

правіць
  • Гельминты человека(1929);
  • Гельминтозы крупного рогатого скота и его молодняка(1937);
  • Гельминты и гельминтозы сельскохозяйственных животных(1964);
  • Основы общей гельминтологий (1970—1976).

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Рихард Соломонович Щульц : [некролог] // Труды Всесоюзного института гельминтологии имени К. И. Скрябина. Вопросы ветеринарной гельминтологии. — Москва, 1973. — Т. 20. — С. 11—12.