Рыўнапіль (Валнавахскі раён)

Рыўнапіль (укр.: Рівнопіль) — вёска Вяліканавасёлкаўскай пасялковая абшчыны Валнавахскага раёна Данецкай вобласці ва Украіне.

Вёска
Рыўнапіль
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
163 м
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
85550
Рыўнапіль на карце Украіны ±
Рыўнапіль (Валнавахскі раён) (Украіна)
Рыўнапіль (Валнавахскі раён)
Рыўнапіль (Валнавахскі раён) (Данецкая вобласць)
Рыўнапіль (Валнавахскі раён)

Агульныя звесткі

правіць

Вёска размешчана на левым беразе р. Варона. Адлегласць да цэнтра раёна складае каля 17 км і праходзіць па аўтадарозе мясцовага значэння.

Землі вёскі мяжуюць з тэрыторыяй в. Новадараўка Полагаўскага раёна Запарожскай вобласці.

Гісторыя

правіць

XX стагоддзе

правіць

У пачатку 1918 года калонія налічвала 750 жыхароў, з іх 690 яўрэяў. Пачынаючы з 1918 года калонія на працягу трох гадоў падвяргалася нападам і пагромам махноўцаў, дзянікінцаў і дробных банд з навакольных вёсак. Дзянікінскі пагром учынены атрадам Шкура. У адказ на просьбу дэлегацыі каланістаў спыніць пагром, Шкура прыгразіў іх усіх павесіць, калі яны яго часам не пакінуць. За ўвесь час пагрому забіта 3 чалавекі, паранена ўсё паселішча, згвалтавана 30 жанчын. Пакінута 8 сірот. Разбураны 25 яўрэйскіх дамоў, 1 яўрэйскі кааператыў, 2-ве яўрэйскія кузні, 1 яўрэйская школа і 1 яўрэйская бібліятэка. Большая частка яўрэйскага насельніцтва з’ехала ў Юзаўку, Марыупаль, Мелітопаль і іншыя гарады з больш устойлівай уладай. З умацаваннем Савецкай улады бандытызм спыніўся.

XXI стагоддзе

правіць

З 2020 года вёска падпарадкавана Вяліканавасёлкаўскай пасялковай грамадзе[1]. 17 ліпеня 2020 года пасёлак увайшоў у склад Валнавахскага раёна[2], да гэтага вёска ўваходзіла ў склад ліквідаванага Вэлыканавасілкаўскага раёна.

Расійскае ўварванне ва Украіну (2022)

правіць

У сакавіку 2022 года населены пункт акупавалі УС РФ[3].

26 чэрвеня 2023 года вёска вызвалена Узброенымі сіламі Украіны і вернуты пад кантроль Украіны.[4]

Насельніцтва

правіць

Па дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва вёскі складала 98 чалавек, з іх 43,88 % адзначылі родную мову украінскую і 56,12 % — рускую[5].

Вядомыя людзі

правіць

У Рыўнапілі ў 1958 годзе нарадзілася Прасалава Вера Андрэеўна — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры ўкраінскай літаратуры Данецкага нацыянальнага ўніверсітэта. Член Данецкага аддзялення Нацыянальнай акадэміі навук.

Зноскі

  1. Автор. Донецька область - Склад громади. decentralization.gov.ua. Праверана 12 чэрвеня 2023.
  2. Про утворення та ліквідацію районів. Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 12 чэрвеня 2023.
  3. Всі тимчасово окуповані території буде звільнено. Ситуація по Волноваському району на 24 лютого (укр.). Волноваха.City. Праверана 12 чэрвеня 2023.
  4. ЗСУ звільнили ще одне село на Донеччині
  5. Розподіл населення за рідною мовою, Донецька область. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 верасня 2016.