Рэактапласты

Рэактапла́сты, тэрмарэактыўныя пласмасыпластычныя масы на аснове ацвярджальных алігамераў (смол), перапрацоўка якіх суправаджаецца неабарачальнай хімічнай рэакцыяй, у выніку якой утвараюцца трохмерная сеткавая структура палімера, страціўшая здольнасць растварацца і пераходзіць пры награванні ў вязкацякучы стан.

Радыёпрыёмнік у корпусе з бакеліту

Найбольш пашыраны рэактапласты на аснове фенолфармальдэгідных (фенапласты), мачавінафармальдэгідных і меламінафармальдэгідных (амінапласты), поліэфірных і эпаксідных смол. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваецца шкловалакно, сажа, крэйда і іншыя матэрыялы.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць