Рэгіянальны парк Лабанорас

Рэгіянальны парк Лабанорас (літ.: Labanoro regioninis parkas) — рэгіянальны парк Літвы, размешчаны за 80 км на паўночны ўсход ад Вільнюса ў Свянцянскім, Малетскім і Уценскім раёнах. Адміністрацыя парка знаходзіцца ў мястэчку Лабанорас. Заснаваны ў 1992 годзе з мэтай захавання лесу і яго азёраў, яго прыроднай экасістэмы і каштоўнасцяў культурнай спадчыны[1]. Гэта буйнейшы рэгіянальны парк краіны[2], плошча якога складае 55344 гектары[3]. Рэгіянальны парк на паўночным усходзе мяжуе з Аўкштайцкім нацыянальным паркам.

Рэгіянальны парк Лабанорас
lt/Labanoro regioninis parkas
Размяшчэнне Літва
Плошча 553,44 км²
Дата заснавання 1992
physical
Рэгіянальны парк Лабанорас
Рэгіянальны парк Лабанорас

Апісанне

правіць

У парке каля 70 азёраў, яны складаюць 13 % ад агульнай плошчы парка[4]. Верхавыя балоты і іншыя водна-балотныя ўгоддзі займаюць плошчу, роўную 30 км². Праз парк працякаюць 30 вадацёкаў і 3 ракі. Лясы (пераважна хваёвыя) складаюць 80 % (400 км²) ад агульнай плошчы парка.

Парк насяляюць 54 віды млекакормячых, 172 віды птушак, 5 відаў рэптылій і 11 відаў земнаводных. Нераставы ласось у невялікіх рэках, якія з-за цёплых крыніц не замярзаюць цалкам зімой, з’яўляецца прыродным багаццем парка.

Млекакормячыя прадстаўлены бабрамі, выдрамі, ласямі. Сярод птушак, якія гняздуюцца ў парке: гагач чорнаваллёвы, чорнаваллёвік, скапа, бугай, журавель, чорны бусел, зімародак, пагоніч і цецярук. Парк з’яўляецца домам для самай плотнай папуляцыі белага бусла ў Еўропе[5].

Відавая разнастайнасць раслін у нацыянальным парке Лабанорас вельмі высокая. Батанікі налічвалі 120 розных кустоў балотнай вярбы, 300 кветкавых сцяблоў балотнай гарычкі, 80 тысяч пальчатакарэннікаў плямістых, 2300 лабелій Дортмана і 200 гарлачыкаў.

У рэгіянальным парке Лабанорас таксама ёсць месцы з археалагічнымі, архітэктурнымі, этнаграфічнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі[6].

У 2015 годзе побач з вёскай Мідунай на тэрыторыі рэгіянальнага парка адкрылася 36-мятровая назіральная вежа[7].

Зноскі

  1. DĖL REGIONINIŲ PARKŲ IR DRAUSTINIŲ ĮSTEIGIMO
  2. The Geography of Tourism of Central and Eastern European Countries
  3. Labanoro regioninio parko vieta
  4. Labanoras Regional Park Архівавана 31 мая 2019.
  5. Regional Park Labanoras, Lithuania. Global Nature Fund. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  6. Labanoras Regional Park (літ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 21 красавіка 2019.
  7. Открытие Лабанорской смотровой башни

Спасылкі

правіць