Рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» — штогадовы беларускі музычны фестываль песні і музыкі на прыз народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка. I рэгіянальны фестываль адбыўся 12-13 мая 2012 года на сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Майскі вальс
Месца(ы) правядзення Сцяг Беларусі Беларусь Мар’іна Горка

Назва правіць

Сваю назву фестываль атрымаў ад аднаімённай песні, напісаная кампазітарам Ігарам Лучанком і паэтам Міхаілам Ясенем, упершыню прагучала ў 1985 годзе. Яе выканаў народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў на Усесаюзным тэлефестывалі «Песня года».

Пра фэст правіць

Яго заснавальнікамі з’яўляюцца Пухавіцкі райвыканкам і Саюз кампазітараў Рэспублікі Беларусь.

Кожны з заяўленых удзельнікаў — творчы калектыў альбо асобны выканаўца — павінен прадставіць на суд журы два творы, адзін з якіх — Ігара Лучанка.

Гісторыя правіць

2012 правіць

I рэгіянальны фестываль. Дата: 12-13 мая . Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.

Фестываль наведаў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Госцем форуму стаў таксама і міністр абароны Юрый Жадобін. Журы ўзначаліў кампазітар, народны артыст Беларусі Валерый Іваноў, а заснавальнікамі "Майскага вальса" выступілі Пухавіцкі райвыканкам і Беларускі саюз кампазітараў, які ўзначальвае Ігар Міхайлавіч.

Гран-пры атрымаў народны вакальны ансамбль "Рэтра" з Бярэзінскага раёна, спецыяльны прыз Ігара Лучанка - Ягор Жалук, саліст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна. Першыя месцы занялі: у намінацыі "За высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва і творчы ўклад у развіццё песеннай і музычнай культуры" - узорны хор "Мара" Мар'інагорскай ДШМ і Ганна Салаўянчык з Дружненскай ДШМ (Пухавіцкі раён), у намінацыі "За высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва і прапаганду песеннага і музычнага мастацтва" - народны ансамбль народных інструментаў "Крыніца" Мар'інагорскай ДШМ.

У другі фестывальны дзень ля РЦК прайшоў канцэрт з удзелам пераможцаў конкурсу і аркестра Узброеных Сіл. Выступілі і артысты беларускай эстрады.[1]

2013 правіць

Дата: 10-11 мая. Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.[2]

2014 правіць

Дата: 17 мая. Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.

У фестывалі прынялі ўдзел народныя калектывы і асобныя выканаўцы.[3]

2016 правіць

Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.

Сваё майстэрства прадэманстравалі 27 выканаўцаў і творчых калектываў з Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей нашай краіны, горада Масквы. Такім чынам, фестываль выйшаў за межы рэгіянальнага. Пухавіцкі раён прадстаўляла самая вялікая каманда артыстаў, у ліку якіх былі як дарослыя, так і дзеці.

Ацэньвала выступленне канкурсантаў прадстаўнічае журы на чале з Ігарам Міхайлавічам Лучанком. Яго намеснікам была Стэла Іванова — кіраўнік народнага жаночага хору Пухавіцкага раённага цэнтра культуры.[4]

Зноскі

Спасылкі правіць