Рэдван Раімавіч Мемешаў

украінскі футбаліст

Рэдван Мемешаў (нар. 15 жніўня 1993, Джанкой, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Кызылташ» з Бахчысарая.

Футбол
Рэдван Мемешаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рэдван Раімавіч Мемешаў
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўтаномная Рэспубліка Крым Кызылташ
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2008—2011 Украіна Крымцяпліца (Маладзіжнэ)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Украіна Крымцяпліца (Маладзіжнэ) 49 (8)
2013—2017 Украіна Валынь (Луцк) 92 (19)
2017 Украіна Карпаты (Львоў) 2 (0)
2018 Украіна Дніпро-1 11 (2)
2019 Беларусь Славія (Мазыр) 8 (1)
2019—2020 Аўтаномная Рэспубліка Крым Крымцяпліца (Маладзіжнэ) 37 (7)
2021 Казахстан Кыран (Туркестан) 19 (6)
2022 Аўтаномная Рэспубліка Крым Еўпаторыя 11 (1)
2022— Аўтаномная Рэспубліка Крым Кызылташ (Бахчысарай) 15 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Украіна Украіна (да 21) 13 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Крымцяпліца», дзе і пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе, за два з паловай гады ў Першай лізе правёў 49 матчаў і забіў 7 галоў. У ліпені 2013 года, пасля таго як «Крымцяпліца» з-за фінансавых праблем спыніла выступы, падпісаў кантракт з луцкай «Валынню». 1 лістапада 2013 года аформіў дубль у браму данецкага «Шахцёра» (2:0).

У жніўні 2017 года, пасля таго як «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але згуляў за каманду толькі ў двух матчах. У сакавіку 2018 года перайшоў у «Дніпро-1», дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2018/19 заставаўся іграком «Дніпро-1», але не з’яўляўся на полі.

У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком беларускага клуба «Славія» з Мазыра[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, пазней стаў выхадзіць на замену, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскую каманду[3].

У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Крымцяпліцы», якая стала выступаць у чэмпіянаце Крыма. У сакавіку 2021 года перайшоў у клуб «Кыран» з Першай лігі Казахстана. У пачатку 2022 года вярнуўся ў Крым, выступаў за «Еўпаторыю», а летам перабраўся ў «Кызылташ».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі