Рэдкі Рог
Рэ́дкі Рог[1] (трансліт.: Redki Roh, руск.: Редкий Рог) — пасёлак у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Брожскага сельсавета.
Пасёлак
Рэдкі Рог
|
Геаграфічнае становішча
правіцьПасёлак знаходзяцца за 24 км на поўдзень ад Бабруйска, за 3 км ад прыпынку «Брожа» на чыгуначнай лініі Бабруйск-Рабкор, пры дарозе Брожа — Засценак Усцярхі. На ўсход ад пасёлка працякае меліярацыйны канал (былая рэчка Ворсічка), далей — забалочаны лясны масіў Вялікі Мох.
Гісторыя
правіцьПасёлак заснаваны ў 1946 годзе ў сувязі з торфараспрацоўкамі і будаўніцтвам торфазаводу «Рэдкі Рог», ад торфазаводу працаваў участак у вёсцы Дзікае. З 1946 года Рэдкі Рог у складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай вобласці, з 08.01.1954 года — Магілёўскай вобласці.
У 1986 годзе ў пасёлку працавалі торфазавод, Макаравіцкае лясніцтва, пачатковая школа, аптэка, бальніца, дзіцячы сад-яслі, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленні банка і сувязі, сталовая, лазня, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, харчовы і прамтаварны магазіны.
Насельніцтва
правіць- 1959 год — 834 жыхары
- 1970 год — 790 жыхароў
- 1986 год — 505 жыхароў, 213 гаспадарак
- 1997 год — 532 жыхары
- 2007 год — 422 жыхары
- 2014 год — 380 жыхароў, 184 гаспадаркі
Планіроўка
правіцьПланіроўка пасёлка квартальная. 2 галоўныя вуліцы арыентаваны мерыдыяльна і забудаваны пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На скрыжаванні вуліц сфарміраваны грамадскі цэнтр, забудаваны 2-павярховымi мураванымі будынкамі. Гандлёвы цэнтр на вуліцы Савецкай.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2008;
- Памяць. Бабруйскі раён. — Мн.: БелЭн, 1998.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх